25 сакавіка мы будзем святкаваць 90-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэтая падзея адкрыла нашай краіне шлях у сям'ю вольных і самастойных дзяржаў свету, дала беларусам магчымаць самастойна будаваць сваё жыццё, грунтуючыся на прынцыпах дэмакратыі і нацыянальнай незалежнасці.
Менавіта акт 25 сакавіка 1918 года аб абвяшчэнні незалежнай Беларусі стаўся ўзорам пры абвяшчэнні незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе, нацыянальныя сімвалы Беларускай Народнай Рэспублікі - герб Пагоня і бела - чырвона - белы сцяг, былі зацверджаныя дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.
"Успаміны пра БНР"
гістарычны праект //аўтар Зміцер Кісель
- « Інтэрв’ю з Вацлавам Ластоўскім»
Ідэя "пагутарыць" з Ластоўскім (а дакладней - да літары "скласьці" гутарку з выразаў, думак і меркаваньняў гісторыка, прэм’ер-міністра БНР) прыйшла ў галаву аматару гісторыі, чалавеку, які на працягу трох год вывучае асобу Ластоўскага, Зьмітру Кіселю (Вацлаву Паспалітаму). Гэта, у пэўнай ступені, дало яму нейкае ўнутранае права ўсё ж такі паспрабаваць задаць Вацлаву Ластоўскаму некаторыя пытаньні.
- "Брэст – Літоўск. 9 сьнежня 1917 года..."
У пачатку сьнежня 1917 года на Усходнім фронце знаходзілася болей за 1,7 млн германскіх салдатаў. Войскі Германіі акупіравалі значную частку тэрыторыі Расеі, у тым ліку звыш 50 тыс. кв. км тэрыторыі Беларусі (на захад ад лініі Дзьвінск-Сьвянцяны-Пінск). Немцы ўвялі жорсткія ўмовы для мясцовага насельніцтва: вялікія паборы, падаткі, штрафы. Маладых людзей вывозілі на працу ў Нямеччыну, ствараліся лягеры.
-"БЕЛАЯ НОЧ... Першы Усебеларускі Кангрэс”
Чаму БЕЛАЯ НОЧ? Такая назва дана з-за таго, што менавіта ў сьнежаньскую ноч 1917 года дэлегаты Кангрэсу прынялі рашучыя рэзалюцыі і вырашылі беларускае пытаньне. Гэта сапраўды была белая, сьветлая беларуская ноч, якая стала шляхам да незалежнасьці...
15 снежня роўна 90 год, як нацыянальна-вызвольны рух Беларусі правёў Першы Усебеларускі Кангрэс.
- “Добрая раніца настане...” Да 118 годьдзя славутага беларуса
3 студзеня 2008 года спаўнілася 118 год з Дня нараджэньня знакамітага публіцыста Беларусі Сяргея Епіфанавіча Палуяна. Лёс гэтага чалавека вельмі трагічны і такі кароткі. Сяргей Палуян пражыў усяго 20 год, але яго вершы, роздумы сталі прароцкімі.
- "Беларусь – 90 год таму... "
Наступная тэма рубрыкі Зьміцера Кіселя ў межах кампаніі па ўшанаваньні 90 угодак БНР прысьвечаная аналізу падзеяў, што адбыліся ў 1917 годзе, і іх вынікі.
Паважанае спадарства, 1917 год для Беларусі – гэта год, калі вырашаўся лёс, будучыня нашай нацыі. Мінула з тых часоў ужо 90 год, але вельмі цікава падвесьці вынік і паказаць, што ж даў нам 1917 год...
- "Вайна генерала Доўбар-Мусьніцкага супраць бальшавікоў на Беларусі..."
2 студзеня 2008 года спаўнілася роўна 90 год як корпус генерала Доўбар-Мусьніцкага пры падтрымцы Вялікай Беларускай Рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР) распачаў баявыя дзеяньні супраць бальшавіцкай навалы на Беларусі ...
- "БЕЛАРУСКАЕ СОНЦА”
27 студзеня 1938 года ў 6 гадзін раніцы экс-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі, гісторыка, пасьменьніка, Акадэміка Беларусі Вацлава Юстынавіча Ластоўскага расстрэлялі.
Калі ў сакавіку 1921 года разьдзерлі тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі паміж сабою Польшча і Расея, калі “ўхадзіла” Беларуская Вясна, прэм’ер-міністар БНР Вацлаў Ластоўскі заявіў на ўвесь сьвет: “Ні Расія, ні Польшча не могуць казаць аб будучыні Беларусі...Рыжскі мір - гэта надсмешка з дэмакратыіі і яе ідэалаў, што гэта злачынства супраць нацыі. Рыжскі дагавор ніколі не будзе прызнаны беларускім народам і ўрад БНР будзе змагацца да апошняй кроплі за сваю незалежнасьць і непадзельнасьць. Расія і Польшча – акупанты!”
- "Назаўжды ў вясне..."
10 лютага 2008 года заснавальніку Беларускай Сацыялістычнай Грамады, мастаку, пісьменьніку, дэпутату Рады БНР Карусю Каганцу споўнілася 140 год.
20 траўня 1918 года наведваньня сваіх сябраў жыцьцё Каруся Каганца імгненна абарвалася. Ён назаўжды застаўся грамадзянінам БНР, ён назаўжды застаўся ў Вясне.
Да 90-х угодкаў БНР зняты фільм (глядзець)








