On-Line маніторынг - гэта інтэрнэт-праект, які фіксуе цікавыя грамадскія акцыі, канцэрты, мерапрыемствы. У межах "On-Line маніторынга" журналісты Моладзь.ORG збіраюць цікавую інфармацыю, інтэрв'ю з вядомымі людзьмі, фота ды відэа матэрыялы, якія своечасова з'яўляюцца ў інтэрнэце і інфармуюць грамадства аб ходзе пэўнага мерапрыемства.
Анлайн рэпартаж з «Басовішча2007»
Луцк: "Права быць свабодным" (абнаўляецца \ фота\ хроніка падзей)
Ператрусы на кватэрах супрацоўнікаў Рацыі, Белсату, праблемы на Эўрарадыё
Павал Марозаў: Наконт гэтага выпадку я магу сказаць вельмі канкрэтна. Да тэлеканала “Белсат” мы с А.Абозавым не маем ніякага дачынення і не мелі з імі аніякіх зносін наконт “Мультклуба”.
Мы зараз жывем і працуем у Эстоніі і ў нас свой медыяпраект.
Але ж для нас гэтая інфармацыя вельмі істотна, бо дэманструе той факт, што для беларускай улады справа “Мультклуба” вельмі патрэбна, каб праводзіць рэпрэсіўныя аперацыі супраць інтэрнэт-актывістаў ды журналістаў. Таму яе зачыняць ніхто не плануе, а гэта сведчыць толькі аб тым, што рэальная небяспека для нас з А. Абозавым яшчэ існуе і ў родную краіну нам шлях пакуль забаронены.












