eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Луцк: "Права быць свабодным" (абнаўляецца \ фота\ хроніка падзей)

Рок-фэст “Права быць свабодным” адбыўся 22 верасня ў Луцку. Нягледзячы на перашкоды, якія былі спланаваны беларускімі супрацоўнікамі спецназу, на фэст патрапіла вельмі шмат беларускай моладзі. Варта адзначыць, што першы аўтобус які ехаў з Мінска быў спынены ў Дзяржынску, дзе прастаяў амаль 3 гадзіны, пасля чаго моладзь даставілі назад у сталіцу на чыгуначны вакзал. Другі аўтобус быў спынены ў Стоўбцах, а людзі былі проста выкінуты на вуліцу. Таксама трэба дадаць, што супрацоўнікі міліцыі запісалі ўсе пашпартныя дадзеныя і месца навучання ці працы. Як паведамілі ў РАУСах абодва аўтобусы не адпявадаць тэхнічным нормам. Моладзь прыняла такі псіхалагічны ціск з боку ўлады як выклік і вырашыла ехаць у Луцк сваім ходам, спачатку на цягніку да Брэста, а потым на аўтобусе да месца прызначэння.

На фэсце было шмат людзей з Беларусі і Украіны, якія прыехалі са сваімі нацыянальнымі сьцягамі. На сцэне выступілі як вядомыя так і маладыя гурты Беларусі, а таксама госць фэста з украінскага боку – Цінь Сонця.

Карэспандэнт Moladz.org паразмаўляў з беларускімі гуртамі і задаў ім некаторыя пытанні.

Карэспандэнт Moladz.org: Скажыце якія Вашыя ўражанні ад фэсту?

Алесь Зайцаў (гурт :В:N:): Мы выступаем на украінскай сцэне ўпершыню і нам вельмі прыемна, што ўкраінская ўлада дала дазвол на правядзенне такога мерапрыемства. Таксама вельмі ўразіла беларуская моладзь, якая зрабіла такі шлях, каб адстойваць свае правы.

Карэспандэнт Moladz.org: Як Вы даехалі на фэст?

Гурт Крама: Ехалі на канцэрт вельмі цікава)) На беларускай мяжы стаялі амаль 8 гадзін, супрацоўнікі мытні пераглядалі сумкі і спачатку мы падумалі, што ўвогуле не патрапім на фэст, але нам пашанцавала ў 4 гадзіны раніцы мы прыбылі ў мясцовы гатэль.

Карэспандэнт Moladz.org: Ці падабаюцца Вам беларускія гурты?

Уладзімер (Украіна): Я нават не чакаў, што на фэсце будзе так файна, але вельмі шкада нашых суседзяў з Беларусі, якія з вялікімі перашкодамі дабіраліся ў Луцк.

Фэст скончыўся ў 24.00, пасля чаго аўтобус з музыкамі адразу накіраваўся ў Мінск, а моладзь паехала крыху пазней. На мяжы мытнікі правяралі сумкі, рабілі ксэракопіі газэт з канцэрту, а таксама скідвалі сабе фотаздымкі, якія людзі рабілі ў Луцку.

Нарэшце, пад час фэсту затрыманняў не было і ўсе беларусы паспяхова даехалі на Радзіму.





























Фота Арсенія Пахомава

------------------------------

Хроніка падзей:

13.30 Усе 45 чалавек заехалі на тэрыторыю Беларусі.

13.22 На беларуска-украінскай мяжы затрыманы аўтобус "Луцк-Брэст", які а 7.00 гадзіне выехаў з Луцку. "У вадзіцеля забралі пашпарт і зараз ідзе праверка аўтобуса", паведамляе карэспандэнт Moladz.org.

13.01 На беларуска-украінскай мяжы ўжо дзве гадзіны праходзіць праверку аўтобус "Луцк-Брэст", які а 7.00 гадзіне выехаў з Луцку. "У аўтобусе 45 чалавек, якіх прыватна даглядаюць па чарзе. Усю друкаваную прадукцыю ксеракапіруюць і вяртаюць моладзі.", паведамляе карэспандэнт Moladz.org
Толькі што мытнікі забралі тры фотаздымача і перакачалі сабе ўсе фотаздымкі з музычнага мерапрыемства.

2:48 У Луцку прайшоў рок-фэст “Права быць свабодным”

У Луцку 22 верасня прайшоў рок-фэст “Права быць свабодным”. У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія гурты “Крама”, “Сьцяна”, “:B:N:”, “Таварыш Маўзэр”, “Індыга”, “Зьніч”, “Нейра Дзюбель”, а таксама ўкраінскі гурт “Тінь Сонця”.

Паслухаць папулярныя беларускія песні прыйшлі ад 5 да 7 тысяч чалавек. Зразумела, большасць – украінцы.

Але нямала прыехала і беларусаў (чалавек 500-600), нягледзячы на шматлікія перашкоды, якія чынілі ў Беларусі праваахоўныя органы і памежнікі. Былі таксама і беларусы, якія жывуць ва Украіне.

18:43 Каля двух тысяч чалавек сабраліся на рок-фэсце ў Луцку

Каля двух тысяч чалавек, беларусаў і ўкраінцаў, сабраліся на рок-фэсце ў Луцку. Пра гэта паведаміў карэспандэнт "Еўрарадыё" Зміцер Панямонаў:

“Канцэрт пачаўся са спазненнем, замест 15 гадзінаў у 16.30. Ужо выступілі беларускія гурты “Сьцяна”, “:B:N:”, зараз выступае ўкраінскі гурт “Тінь Сонця”. Людзі падцягваюцца. Зараз сабралося ўжо каля двух тысяч чалавек, беларусаў і ўкраінцаў.

Шмат сцягоў – беларускіх і ўкраінскіх. Нягледзячы на перашкоды, з Беларусі прыехала нямала людзей. Яны дабіраліся цягнікамі, аўтыспынам, сваім транспартам.

Распавядаюць, што памежнікі перапісвалі пашпартныя звесткі ўсіх маладых людзей, якія ехалі ва Украіну на маршрутных аўтобусах”.

Паводле словаў Змітра Панямонава, у Луцку зараз чакаюць "Neuro Dubel", які пакуль не дабраўся да месца правядзення рок-фэсту.

Паводле “Еўрарадыё”.

18.30  Луцк: сабралося больш за1500 чалавек на рок-фэсце “Права быць свабодным”.

15:44 У Луцку пачынаецца рок-фэст “Права быць свабодным”

У Луцку з невялікім спазненнем пачынаецца рок-фэст “Права быць свабодным”. Пра прычыны гэтага “Еўрарадыё” па тэлефоне распавёў Віталь Супрановіч:

“Мы трохі затрымліваем час канцэрту, бо чакаем. Мы ведаем, што частка людзей з Беларусі паехала сваім ходам і спадзяемся, што яны ўсё ж такі даедуць і паспеюць на пачатак фэсту”.

Паводле словаў Супрановіча, рок-фэст распачнецца з хвіліны на хвіліну. Гледачы яшчэ падыходзяць, але ўжо некалькі соцень чалавек сабраліся. Таксама арганізатары чакаюць некалькіх музыкаў з Беларусі, якія ехалі не ў аўтобусе з іншымі, а дабіраюцца сваім ходам.

Паводле “Еўрарадыё”.

15:40 У Луцку хутка пачнецца рок-фэст “Права быць свабодным”.

13.50 Група моладзі, якая была затрымана сёння ноччу і дастаўлена ў Дзяржынскі РАУС,  толькі што перасекла беларуска-украінскую мяжу. Як адзначыў карэспандэнт Моладзь.org : "Мы прайшлі мытны дагляд без асобых праблемаў і зараз накіроўваемся ў Луцк."

11.07 У Луцку напярэдадні рок-фэста чыстае неба і яркае сонца, паведамляе карэспандэнт “Еўрарадыё”.

04.40 Моладзь у Стоўбцах едзе на фэст! Каля 20 чалавек чакаюць цягніка і намераны дабрацца ў Луцк да пачатку канцэрта.

02.30 Моладзь збіраецца ехаць на цягніках! (выпрацоўваецца новы маршрут).

 



02.20
Затрыманых госцяў рок-фэсту "Права быць вольным" з Дзяржынскага РАЎС прывезлі на Цэнтральны чыгуначны вакзал Менска, дзе вызвалілі.

02.10 У Стоўбцах выпусцілі затрыманую моладзі, але канфіскавалі аўтобус. Моладзь адвезлі на чыгуначны вакзал і загадалі ехаць у Мінск.

01.30 Моладзь з Дзяржынскага РУУС вязуць у Мінск на спецаўтобесе. Іх суправаджае аўтазак са спецназам.

01.10 Пад Нясвіжам затрыманы другі аўтобус з гледачамі фэста. (затрымана каля 50 чалавек).

00.50 Да Дзяржынскага РУУС прыехалі МАЗаўскі аўтобус і спецназаўскі аўтазак.

24.00 Моладзь у аўтобусе расказвае анегдоты ды цікавыя гісторыя са свайго жыцця.

23.30 Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць сфатаграфаваць маладых людзей праз шкло аўтобуса.

23.00 Два аўтобуса з моладзю, якая кіравалася ў Луцк (Украіна), дзе павінен прайсці рок-фэст "Права быць свабодным"  былі спынены міліцыяй і ДАІ. Аўтобусы з маладзёнамі, якіх налічваецца каля ста чалавек, былі,  у суправаджэнні канвоя, дастаўлены ў Дзяржынск, дзе пачалося разбіральніцтва.

У  затрыманай моладзі перапісваюць пашпартныя дадзеныя і праводзяць асабісты дагляд. Таксама, міліцыянты патрабуюць ад маладзёнаў паведаміць аб сваіх месцах працы ці навучанння. Да пастарунку, у якім утрымліваюць затрыманых пад'ехаў "аўтазак". Пляны міліцыянтаў у адносінах да затрыманых- невядомы.

18.30 На памежным пераходзе Макараны, былі затрыманы музыкі, планаваўшыя выступіць на рок-фэсце "Права быць свабодным", які пройдзе ў Луцку (Украіна). Музыкаў трымалі на прапускным пункце каля 5 гадзін, не патлумачыўшы прычыну затрымкі.
"Мы праехалі да украінскай мяжы. Так што гэта была псіхалагічная атака. І мы будзем проста фізічна непадрыхтаваны да канцэрту. Але ўсе будзе добра! Жыве Беларусь!" - так пракаментаваў затрыманне Ігар Варашкевіч, лідар гурту "Крама"
Зараз музыкі ўжо запаўняюць мытную дэкларацыю.

 

Абмеркаваць тэму на форуме.

 

ЖЫВЕ

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Войша Мілавід

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
26 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 58%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
°C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г,
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
19 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 18 км/г, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100