eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Васіль Быкаў

Гуманістычны пафас ваеннай прозы В. Быкава.

Васіль Быкаў — адзін з найболып вядомых бела-рускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў — з кагорты тых не-шматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй твор-часці найболын праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзелыгічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму i барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.

Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычай ныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і не-дахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніва юцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.

Своеасабліва паказвае Васіль Быкаў і вайну. У творах, у адрозненне ад многіх іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна паказваецца жыццё людзей на захопленай тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паў-стае ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць, а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным злом, якое не мае права на існаванне, якое не павінна паўта-рыцца калі-небудзь. Заклікі да гэтага ёсць на старон-ках кожнага твора пісьменніка.

Галоўнай прычынай, з-за якой пачалася вайна, з'яўляецца фашызм. Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быка-ва. Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін («Жураўліны крык»), здзекі з мясцовага насельніцтва («Знак бяды»), адносіны да «ніжэйшых» як да дзікіх звяроў («Альпійская балада»). Фашызм нёс пагрозу міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і расказваец-ца пра барацьбу з фашызмам. А барацьба з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае гуманістычныя рысы, бо


яна вядзецца дзеля людзей і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны характар, бо мае высака-родныя мэты. Да таго ж, творы Васіля Быкава, расказ-ваючы аб усіх жахах фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць іх паўтарэння.

Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар вайны, аб якой на-пісана болыласць кніг Быкава, і фашызму, які з'яўля-ецца яе галоўнай прычынай, намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах. Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар. Яна, з аднаго боку, паўстае як страш-ная бяда, што сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку, вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашыз-мам, які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае меншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй.

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
29 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
25 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100