eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дунін-Мартінкевіч

«А СУДДЗІ ХТО?»

(В. Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта» )

ІГеса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі.

Дзеянне ў камедыі адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Шнскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхцічамі. Двое такіх шлях-цічаў Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту «страшную абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы прыязджае станавы прыс-таў Кручкоў з пісарам Шсулькіным.

Каб болып яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якое ўспры-маецца як вострая пародыя на царскае права-судцзе. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загад-вае, адным словам — распараджаецца ў судзе, як толькі яму ўздумаецца. «Найяснейшая ка-рона» пускае ў ход усе свае хітрыкі: корчыць сур'ёзную фізіяномію, ставіць адзін вус угару^ а другі ўніз, спасылаецца на неіснуючыя зако-ны, указы, дапускае самыя неверагодныя сцвяр-джэнні. Калі паслухаць Кручкова, то ў краса-віку сорак дзевяць дзён, у верасні — семдзесят пяць, у кастрычніку — сорак пяць. I гэту бяз-глуздзіцу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдьганых здоль-насцяў прыстава. Аўтар высмейвае ў камедыі не толькі нахабства, цынізм, самавольства Круч-кова, але і адсталасць правінцыяльнай шлях-ты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і года, у якім жыве.

Аўтар падкрэслівае, што забітая, цёмная, але ганарлівая шляхта — ідэальнае асяроддзе для кручковых і пісулькіных.

Прыстаў, надзелены ўладай, нават не лічыць патрэбным захоўваць сярод шляхты знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякага дачынення да гэтай сваркі не мае: «Сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па дзевяці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па тры рублі».

Кручкоў добра ведае псіхалогію ганарлівай шляхты і выкарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзіць з яе кішэняў як мага болей гро-шай. Аднаму з шляхцічаў Кручкоў прысуджае дваццаць пяць лоз без дывана, на голай зямлі. Ведаючы, што такое пакаранне лічыцца му-жыцкім, прыстаў трапляе ў самую кропку. Цёмныя ж пінчукі, баронячы свой шляхецкі гонар, гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькі пазбегнуць кары на голай зямлі.

Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэ-буе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зай-цамі. «За добры гасцінчык» ён згаджаецца да-памагчы закаханым Грышку і Марысі.

У канцы камедыі Кручкоў спецыяльна су-тыкае шляхцічаў Алыіенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць па спажыву. Вобраз Круч-кова пададзены ў камедыі ў сатырычнай фор-ме. Пра гэта сведчаць знешні выгляд прыста-ва, яго мова, паводзіны. ІГеса выклікае смех. Аднак пра гэты смех можна сказаць — смех скрозь слёзы. Аўтар твора імкнуўся праз камічнае па-казаць тое, што яго вельмі хвалявала — судо-выя парадкі. Менавіта па гэтай прычыне і ўзнік твор.

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
29 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
26 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100