eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дунін-Мартінкевіч

СУПЯРЭЧЛІВЫ ХАРАКТАР АДНОСІН

В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА ДА ПРЫГОННАГА ЛАДУ Ў ПАЭМЕ «ГАПОН»

Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.

Усё гэта паказаў у сваёй паэме Дунін-Мар-цінкевіч. Аднак, прачытаўшы твор, нельга ад-назначна адказаць на пытанне, як адносіцца да прыгоннага права аўтар. 3 аднаго боку — і гэта найперш кідаецца ў вочы — В. Дунін-Мар-цінкевіч асуджае прыгонны лад, бачыць у ім шмат заганнага, нечалавечага, несправядліва-га. Гэта асабліва праяўляецца ў адносінах аў-тара да рэкрутчыны. В. Дунін-Марцінкевіч на баку галоўнага героя паэмы Гапона і іншых сялянскіх хлопцаў, якія не хочуць адрывац-ца на доўгія гады ад зямлі і ісці служыць цару. Адмоўнае стаўленне аўтара да прыгонніцтва відаць і з адносін сялян да сваіх прыгняталь-нікаў — паноў. Пра тое, што аўтар сімпатызуе сялянам, а не аканому, сведчыць нават мова, якой апісвае ён сваіх герояў. Выклікае прыхільнасць і вобраз Кацярынкі — сялянскай дзяўчыны. Аўтар апісвае яе прыгажосць, усхваляе яе вер-насць каханаму. Пры гэтым В. Дунін-Марцінкевіч выкарыстоўвае словы з памяншальна-ласкаль-ным адценнем:

Кацярынка ж успляснула, На міленькага зіркнула, Хвіць! спаднічку распусціла, Тройчы запятпкам падбіла, Дробны ножкі выкідаець, Чаравічкі скрыпяць, А із вочак аж сіяець, Быццам іскры ляцяць.

Захапляецца пісьменнік таксама прыгажосцю, здароўем і сілаю сялянскага хлопца Гапона.

А вось пра паноў і тых, хто ім прыслугоў-

вае, аўтар, наадварот, гаворыць з гневам і

крыўдаю, асуджае іх за сквапнасць, за прагу

да лёгкай нажывы:


Кабы галодныя сабакі,

Так жыдоўскі лапсардакі

Лезуць к тпабе саранчой;

Пападзіся ж ім у когці,

Наўрад патпрафіш іх змогці,

Вытрабушаць карман твой.

3 другога боку, В. Дунін-Марцінкевіч апіс-вае дабрыню пані, яе спагаду да чужой бяды, захапляецца яе справядлівасцю.

Усё гэта можа прывесці да думкі аб супярэч-лівых адносінах пісьменніка да прыгоннага пра-ва. Але, на мой погляд, тут няма супярэчлівасці. Несумненна, што аўтар асуджаў прыгоннае пра-ва, быў незадаволены ім. Але ў яго была адна нязбыўная мара — зрабіць адносіны паміж па-намі і сялянамі роўнымі, давяральнымі, сяб-роўскімі. Адсюль і такая добрая пані. Аднак час паказаў, што ідэя В. Дуніна-Марцінкевіча аб роў-насці адносін паміж беднымі і багатымі была проста памылковай, утапічнай.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
10 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 94%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
16 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 72%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
13 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 53%
day-few
Надвор`е ў Віцебску
17 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
19 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 40%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100