eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дунін-Мартінкевіч

“Шлях першапраходцы”(пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча)

Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.

Творчы метад пісьменніка, як і светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця, але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў не адразу.На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам рамантычных традыцый.Адсюль схільнасць паэтызаваць народны побыт.Рысы рамантызіу спалучаліся з сентыменталізмам.Гэта выяўляецца ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх герояў,асабліва такіх, як як сялянская дзяўчына, пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна.

Такі падыход да адлюстравання жыцця абумоўлівае светапоглядам пісменніка.В. Дунін-Марцінкевіч не падтрымліваў прыгоннага ладу з яго жорсткімі адносінамі да сялян.Ён хацеў, каб адносіны паміж мяшчанамі і сялянамі грунтаваліся на брацкім узаемаразуменні, павазе.

В. Дунін-Марцінкевіч займаўся распрацоўкай і ўзбагачэннем новых жанравых форм-вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм.Яго камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты” ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны і карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў.Адной з галоўных рыс камедый з’яўляецца тое, што пісьменнік увёў на тэатральныя падмосткі сялянства.

З творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству.Сваімі творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных адносін да народа,сялянскім дзецям вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове.

Многія сюжэты і вобразы твораў пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору, з народных казак, паданняў і легендаў.гэта было характэрна для пісьменнікаў-рамантыкаў.У духу рамантызму В. Дунін-Марцінкевіч называе адзін са сваіх збонікаў “Дудар беларускі”.

Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча мае многа станоўчага і прагрэсіўнага.Пісьменнік жадаў дабра для працоўных мас беларускага народа, шукаў шляхоў паляпшэння яго становішча,аддаваў яму свой талент мастака.

Даючы ацэнку творчасці, нельга прайсці міма фактаў, якія ----------- ------- на адносіны пісьменніка да царскага самаўладзя, да народа.Вядома, што ён абвінавачваўся царскім урадам у распаўсюджаванні сярод сялян “шкодных ідэй” у час паўстання, у напісанні “абураючых сачыненняў на простанароднай мове”.За антыўрадавую дзейнасць Дунін-Марцінкевіч сядзеў некалькі месяцаў у турме, а затым быў аддадзены пад строгі погляд у паліцыю.

Негаданымі і даволі супярэчлівымі былі творчы шлях і творчы метад В. Д.-М.

У творах ён выяўляў высокае разуменне рэчаіснасці, востра крытыкаваў адмоўныя з’явы жыцця.Гэта вызначыла яго месца ў беларускай літаратуры як буйнага мастака слова, творчасць якога заключала аснову літаратуры новага часу.

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 57%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
28 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 51%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
25 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100