eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дунін-Мартінкевіч

Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў (па камедыі "Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча).


Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.

Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца да камічнага пераболь-шання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе "пра-васуддзе", як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы цар-скія ўказы і законы, ён дапускае скажэнні: "акцябра 45-га чысла", "сенцябра 75-га дня" і іншыя. Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прыня-та шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліч-чы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. "Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, - гаворыць Грышка. - Будзе вазня".

Кручкоў - вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік саб-раў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чы-ноўніцтва: свавольства, хабарніп?ва, грубасць, п'янства. I мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судо-вых дакументаў: "лічнасць падвяргаецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне" і г. д.

"Шнская шляхта" - значнае дасягненне беларускай драматургіі XIX сгагоддзя. Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне, карыстаецца папулярнасцю ў гледача.

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
10 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 94%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
16 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 72%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
13 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 53%
day-few
Надвор`е ў Віцебску
17 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
19 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 40%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100