eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Максім Танк

ТЭМА НАРОДНАГА МАСТАЦТВА

Ў ПАЭМЕ МАКСША ТАНКА

«ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ»

У беларускай літаратуры, як і ў беларускім фальклоры, створана шмат вобразаў таленаві-тых людзей з народа. Усе яны авеяны народнай любоўю, гонарам і славай. Гэта і гусляр з паэмы Янкі Купалы «Гусляр», і хлопчык Сы-монка з Коласавай паэмы «Сымон-музыка», і галоўны герой паэмы Максіма Танка «Люцы-ян Таполя». Кожны з гэтых вобразаў— ува-сабленне працавітасці і майстэрства беларус-кага народа, яго чуласці, дабрыні і бязмежнага таленту.

Люцыян Таполя быў простым чалавекам. Але было ў ім адно, пгго выдзяляла гэтага чалавека сярод іншых, — незвычайны талёнт мастака:

Пад яго рукамі, Бы ад нейкіх чараў, Ажывала наватп нежывое, Немагчымае рабілася магчымым.,,

Што толькі не мог выразаць з дрэва або вы-лепіць з гліны Талоля: гуслі, балалайкі, роз-ныя цацкі. А яшчэ — багоў. Толькі твары ў Люцыянавых багоў былі не боскія, а людскія. I таму багі яго былі болыы падобныя да сялян-землякоў. Рыхтуючыся да навагодняй бат-лейкі, Люцыян Таполя зрабіў Ірада з тварам свайго пана, а святую — з тварам вясковай пры-гажуні Тэклі, якую кахаў і да якой некалі да~-рэмна сватаўся. Дазнаўся пра Таполева майстэр-ства біскуп Сямашка. Прыехаў, паглядзеў на яго працу і, раззлаваны тым, што селянін угня-віў багоў, загадаў Люцыяну самому знішчыць створанае. Акрамя таго, загадаў не брацца за сваё майстэрства дзесяць гадоў.

Дзесяць гадоў! Для чалавека, які толькі і жыў сваім мастацтвам, гэта было амаль цэлае жыццё:

Дзесяць год!

За гэты тэрмін дрэва

Дзесяць раз убор зялёны зменіць.

Дзесяць пакаленняў салаўіных

Выкалыша на сваіх галінах,

Дзесяць залатых кругоў

адложыць,

Як пярсцёнкаў каля сарцавіны. Што тады казаць пра чалавека!

Страшнейшага пакарання нельга было пры-думаць. Таму зразумела, чаму за гэты час Та-поля змяніўся да непазнавання: стаў сівым, згорбленьш, не твар, а адны маршчыны. Бе-далагу не пазнавалі нават землякі. Аднак, ня-гледзячы вГа знешнюю перамену, у душы Та-поля не перамяніўся. Яго мастацтва жыло ўсе гэтыя гады разам з ім і выжыла.

Каб адпомсціць ненавіснаму біскупу, Люцы-ян узяўся ўпрыгожыць яму палац. Тут, як нідзе, праявілася яго майстэрства. Ды толькі не сладабалася яно Сямашку, бо сярод тых пачвар і гадаў, што паўзлі па званіцы і сценах палаца, біскуп пазнаў і сябе.

У роспачы Сямашка памёр. А яго служкі доўга шукалі Люцыяна Таполю паўсюль, але адшукаць не ўдалося.

У вобразе Люцыяна Таполі Максім Танк ува-собіў імкненні народа да сапраўднага мастац-тва. Аўтар паказаў вялікую сілу мастацтва, якую нельга вытравіць з народа ніякімі зага-дамі. Сапраўднае мастацтва вечнае.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
10 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 94%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
16 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 72%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
13 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 53%
day-few
Надвор`е ў Віцебску
17 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
19 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 40%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100