АСАБЛІВАСЦІ ЛІРЫКІ МАКСІМА ТАНКА
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Тан-ка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс самога паэ-та: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнац-тва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным рэжымам панскай Полыпчы. I яго твор-часць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты бе-ларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабыт-ку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вы-возяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Па-лякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свай-го панавання на чужой зямлі. Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы:
На захад ідуць цягнікі — Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза...
Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы пад-| крэслівае значнасць страт і горыч ад нахабна-га рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз:
198
Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як маладосць нашу вывозяць.
Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік
прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго
пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў.
Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэва-
люцыянераў з народам, спачуванне працоўных
іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухай-
це, вясна ідзе...» нас кранае, пгго нават простыя
з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштава-
нага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток
свежага паветра — туга па волі, па магчымасці
любавацца самымі звычайнымі і такімі недася-
гальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджа-
най вясной прыроды. У вершы апісваецца тур-
ма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя
замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен
турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна,
што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжан-
ня людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыц-
ця. Малады вязень убачыў зранку ў акне не-
звьгаайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу:
Расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім: На дротп калючы, на муры, Як хустку, полымя ўскінуў.
Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, па-эзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. у
вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.
У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт вы-карыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны вы-сокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім ар-ганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльна-га свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».
Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі.
Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)








