eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Мікола Гусоўскі

ВОБРАЗ ЗУБРА - СІМВАЛІЧНАЕ

ЎВАСАБЛЕННЕ СІЛЫ I ТРЫВАЛАСЦІ

НАРОДА

Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік, Вымушан скласці свой спеў аб краіне з

багаццем Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты

цудам Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.

М. Гусоўскі

Мне вельмі спадабаўся твор Міколы Гусоў-скага «Песня пра зубра». Ён да глыбіні закра-нае душу, раскрывае чытачу сілу хараства Бе-ларусі: прыроды і людзей. Менавіта прыроды і людзей як аднаго цэлага, бо жывёла ў паэме паводзіць сябе так, як чалавек, а чалавек - як жывёла.

Поўная назва паэмы «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Адсюль зразумела, што галоўным героем твора з'яў-ляецца зубр.

Вось ён - бізон еаш, што ў нас

называецца зубрам! Масці паджарай, як мешанка, бурай і

чорнай, Быццам з вякоў у еякі пераходзіў праз

горны I гартаваўся, сабраўшы адценні

стагоддзяў.

Мікола Гусоўскі, расказваючы пра зубра, услаў-ляе яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу. Асновай твора з'яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывё-ла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зуб-ра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе неза-лежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаган-няў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў.

Аднак паказаць сілу, моц, прыгажосць зуб-ра - гэта не адзіная і не асноўная задума аў-тара. У вобразе зубра Мікола Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра - хіба гэта не адметны характар беларуса: ён можа быць не-звычайна пяшчотным і лагодным, калі з ім па-добраму, і, наадварот, - люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мячом.

Так і беларускі народ заўсёды бараніў сваю незалежнасць ад тых, хто на яе пасягаў.

М. Гусоўскі нездарма ўводзіць у паэму вобраз князя Вітаўта. У чытача адразу ўзнікае пара-лель паміж ім і зубрам. I той, і другі - уладары на сваёй тэрыторыі. Характар першага падобны на нораў другога. Князь Вітаўт - смелы, муд-ры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых, хто хлусіць. I самае галоўнае- непамерна любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр - сімвад нашай Беларусі, яе пры-гажосці, велічы, магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
29 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
25 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100