eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Мікола Гусоўскі

ВОБРАЗ КНЯЗЯ ВІТАЎТА Ў ПАЭМЕМ. ГУСОЎСКАГА «ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА»

Век залатым той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.

М. Гусоўскі

У творчай спадчыне нашага славутага зем-ляка Міколы Гусоўскага асобае месца займае паэма «Песня пра зубра». Гэты твор, дзякую-чы таленту і багатаму жыццёваму вопыту па-эта, стаў песняй яго сэрца, гімнам Бацькаў-шчыне, кнігай жыцця зямлі нашай роднай.

У паэме раскрываюцца вобразы двух улада-роў Вялікага княства Літоўскага — Жыгімон-та і Вітаўта. Аднак найболып цікавым і пры-ваблівым*з'яўляецца вобраз князя Вітаўта. Вітаўт выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кіраўнік, настаўнік, усебакова развітая асоба.

Княжанне Вітаўта — гэта час гераічных спа-борніцтваў, дзе кожны меў права і вялікія маг-чымасці для здзяйснення подзвігаў і сцвяр-джэння сваёй годнасці. Самым вялікім багаццем уладар лічыў «багацце духоўнае — злата дзяр-жавы». У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўра-пейскімі краінамі. 3 князем Вітаўтам стара-ліся жыць у міры і згодзе многія суседзі. I яны не столькі баяліся яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць, справядлівасць:

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітпам княстпва Літпоўскага, нашага

краю, I называюць той век залатым.


Вітаўт паказаны ў паэме таксама і ў паўся-| дзённым жыцці. Ён высакародны, справядлі] вы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў хабарнікаў — жорсткі і патрабавальны. КнязІ па заслугах шчодра адорваў мужных воінаў-зма-І гароў, але сурова і справядліва караў баязліў| цаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак:

Строга і сурова караў звычкі дурных

людзей. Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе

нормы святыя,

Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў

закон... Жорстка ўладар катаваў ілжывых

падкупленых сведкаў, 3 тым, каб ніхто надалей суддзям

хлусіць не пасмеў.

3 мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да бараць-] бы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у пушч* паляванні, якія лічыліся своеасаблівай шко-| лай вайсковага выхавання. Падчас паляванн: воіны вучыліся валодаць кап'ём, рагацінай, лу-І кам. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпра^ боўваўся характар воіна, загартоўваўся яго ба-| явы дух. Галоўнымі якасцямі воіна, на думк^ Вітаўта, павінны быць смеласць, адвага, бая^ вое майстэрства.

У вобразе Вітаўта Мікола Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка, палітыка і грамадскап дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславіць сва-| бодную, мужную і адважную асобу, уславіі людзей, шчыра адданых сваёй Бацькаўшчыне

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
10 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 94%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
16 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 72%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
13 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 53%
day-few
Надвор`е ў Віцебску
17 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
19 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 40%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100