eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Мікола Гусоўскі

Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме М. Гусоўскага "Песня пра зубра".

Гімнам у літаратуразнаўстве прынята называць урачыстую песню ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Менавіта такім гімнам стала паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" - першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Жыць і працаваць М. Гусоўскаму давялося ў эпоху Адраджэння, у аснове светапогляду якой - рэнесансавы гуманізм з яго найважнейшымі асаблівасцямі: дэмакратычным характарам, выхаваўча-асвётніцкай накіраванасцю, цеснай сувяззю з традыцыямі папярэдняй эпохі і з народным све-тапоглядам. Крытэрыем ацэнкі вартасці чалавека ў той час з'яўлялася не толькі высокае сацыяльнае паходжанне, заслугі перад царквой, але і рознабаковыя веды, і грамадскія заслугі, і асабістыя якасці. Людзі імкнуліся да зямной славы, хацелі выявіць сябе ў навуцы, мастацтве, літаратурнай дзейнасці. Вырасла нацыянальная свядомасць.

Заснавальнікам паэзіі ў эпоху Дцраджэння на беларускіх землях з'яўляецца М. Гусоўскі. Ён стварыў

у пачатку XVII стагоддзя ў Рыме паэму "Песня пра зубра". Мэтай твора было азнаямленне заходнееўрапейскай грамадскасці з беларускім краем, пра які яна дагэтуль амаль нічога не ведала.

У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі, як прыга-жосць і непаўторнасць. Наш скарб - гэта нашы лясы, "наіііа скарбонка і свіран". Яны багатыя на ягады, дзёгаць, мёд, воск, куніцу і розную дзічыну. "Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, дуб на шалёўкі - купляй і будуйся бязлесны". Азёры! У іх безліч рыбы і іншай жыўнасці. Як справяддіва адзначае В. Дарашкевіч: "Для Гусоўскага прырода - усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў". У сваім народзе аўтар адзначае забабоннасць (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу. Князёў і магнатаў роднай зямлі ён лічыць адказнымі за шматлікія войны і гаротнае жыццё народа. Вылу-чае ў іх самавольства і дэспатызм.

Цэнтральны вобраз твора - князь Вітаўт, якога Гусоўскі лічыў ідэальным правіцелем. Вітаўт - патрыёт, верны традыцыям, праўдзівы і справядлівы чалавек, выдатны кіраўнік дзяржавы, строгі, патрабавальны да людзей, але разважлівы і разумны. Шмат можа сказаць нам той факт, што аўтар уславіў не Жыгімонта, а іменна Вітаўта.

Калі параўнаць нашу сучаснасць і мінуўшчыну ў паэме, то з'яўляецца шмат разнастайных думак. Напрыклад, нашай краіне зараз таксама не хапае такое кіраўніка, як Вітаўт, такіх дзеячаў ісультуры, як Скарына і Гусоўскі, такой павагі і любові да прыроды і яе скарбаў, якімі спакон вякоў славілася Беларусь. Застаецца спадзявацца на тое, што наш народ, які столькі вякоў жыў у залежнасці, галечы, несправядлівасці, зараз, на парозе новага тысячагоддзя, зразумее, што ён сам павінен будаваць сваю будучышо.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ясна, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гродна
15 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёвы, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 49%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 53%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100