eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Пімен Панчанка

РАЗВІЦЦЁ ПАЭТЫЧНАГА СТЫЛЮ

П. ПАНЧАНКІ

Пімен Панчанка — майстар мастацкай дэ-талі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну-


тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганіч най метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнас-цю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патра-бавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа [ I дараваць сабе ніводнага слабога радка, нівод-най недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разу-менне ролі паэта ў жыцці народа — усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. У трагічным воб-разе жураўлінага выраю, пры дапамозе пра-нізліва-тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: «Ты чуеш, дружа мой, як пла-чуць журавы над зарывам асенніх журавін?», аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэн-ня грознай навалы. ЁІг як бы прадбачыць ах-вяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю:

Там гнёзды спалены, Там птушанятпы знішчаны, Смяротпны дым плыве над папялішчамі.

Сутыкненне кантрасных, несумяшчальных эпітэтаў «смяротны дым», «залатыя промні» падкрэслівае трагізм алегарычнага вобраза пту-шынага няшчасця і страшэннай небяспекі, якая пагражае Радзіме, надае твору горкі, не-паўторны лірызм.

Зусім у іншым эмацыянальным настроі вы-трыманы верш-балада «Герой» У творы няма ні яркіх эпітэтаў, ні метафар, ні лірычнага героя. Падзеі пададзены як бы збоку. Гераізм воіна не паказны, яго ўчынак — гэта выка-нанне службовага і грамадзянскага абавязку. Будзённае апісанне подзвігу, сціплая самаах-вярнасць героя ствараюць псіхалагічную на-пружанасць верша:

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне». I лёг на змяіныя скруткі дроту. I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне.

I толькі ў апошняй страфе праз адухаўлен-не роднай зямлі паэт падкрэслівае ступень пакут героя і веліч яго подзвігу:

А ён свае косці з іржавых калючак Сваімі рукамі без стогну аддзёр, Зваліўся на пгравы, і стала балюча I травам, і росам, і ветрам гаючым, Што прыляцелі з валдайскіх азер.

П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрац-ца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.»


П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне:

Вы — юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і маной, Вы Богам недагледжаныя дзеці I вашымі бацькамі Ды і мной.

Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паўсядзённая праца могуць дапамаг-чы маладому пакаленню трывала стаць на ногі:

Ад заклікаў паветра зноў трасецца... Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог.

П. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае май-стэрства. Ён пільна ўглядаўся ў жыццё і пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Таму паэзія Пімена Панчанкі заўсёды была актуаль-най, сугучнай часу. «Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай сту-пені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчу-вальнаму радку», — пісаў крытык У. Гніла-мёдаў.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
29 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
26 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100