eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Уладзімір Караткевіч

Вобраз Алеся Загорскага ў рамане У. Ка-раткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палет-каў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «Вый-сце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звяза-нага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчы-най. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта сялянс-кая зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.

Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэ-тым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не


канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраў-днага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.

Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантыч-ным, але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь вы-ступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям'і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалаве-ка, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не пры-ніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімва-лаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых спра-вах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.

Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэ-алам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў ста-ры Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не вы-падковае. Вежа — гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праў-дзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. I, пазнаючы гэту праў-ду жыцця, Алесь разумее, што здольны змяніць рэчаі-снасць, але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявіць задуманае — яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. Разу-меючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.

«Колас да коласа — сноп будзе», — кажуць у на-родзе. Загорскі ўсведамляе, што адзін ён — як колас у полі, што патрэбна вялікая сіла, каб зварухнуць ака-мянелыя пласты жыцця. Сустрэча з Каліноўскім нат-хніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ах-вяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой уступае ў дарослае жыццё, выразна ўсведамля-ючы цяжкасці на шляху дасягнення выпакутаванай мэты.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 57%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
28 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 51%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
25 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100