Гістарычная праўда і мастацкі вымысел у рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
«Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найболып] вядомых твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта гіста-рычны раман. Падзеі ў ім адбываюцца напярэдаді
паўстання 1863 года. Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя звесткі пра становішча ў краіне напярэ-дадні паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў ім удзельнічалі. Але ўсё гэта дае вельмі агульную карціну, не паказваючы нічога канкрэтнага. Таму аўта-ры гістарычных раманаў вымушаны змяшчаць рэаль-ных персанажаў гісторыі ў абставіны, якія створаны фантазіяй пісьменніка.
Раман «Каласы пад сярпом тваім» не з'яўляецца
выключэннем. Большасць персанажаў у ім, нават га-
лоўны герой твора Алесь Загорскі, наўрад ці існавалі
на самай справе. А такія рэальныя гістарычныя асо-
бы, як Каліноўскі, Урублеўскі, Сыракомля, Дунін-Мар-
цінкевіч і Шаўчэнка не маглі ўдзельнічаць у здарэн-
нях, што апісваюцца ў рамане. I зараз мы дакладна не
ведаем, якія яны мелі характары, ці рабілі такія ўчынкі,
ці падобныя яны на вобразы, што былі створаны Ка-
раткевічам. Аднак гэтага і не патрабуецца. Мэтай аў-
тара, які піша гістарычны раман, не з'яўляецца даку-
ментальнае апісанне гістарычных падзей. Тым больш,
што зрабіць гэтае немагчыма. Нават чалавек, які быў
іх сведкам, не зможа дакладна назваць матывы і пры-
чыны ўчынкаў людзей, ведаць іх думкі і пачуцці. У гіс-
тарычным рамане аўтар стараецца перадаць людзям
сваё разуменне падзей, што некалі адбываліся. А так-
сама ён ставіць перад чытачамі самыя розныя пытанні
і праблемы, як і ў любых іншых творах. Уладзімір
Караткевіч, дзякуючы добраму веданню падзей, што
адбываліся ў 1863 годзе, змог намаляваць вельмі дак-
ладную і рэалістычную карціну таго часу. Гэтыя ж
веды дапамаглі яму ўключыць у раман, амаль не ад-
ступаючы ад рэальных фактаў, выдуманыя падзеі і
персанажаў. У рамане Караткевіча мастацкі вымысел
і гістарычная праўда дапаўняюць адно аднаго. Пісь-
меннік змог намаляваць поўную карціну жыцця Беларусі ў тыя часы так, як ён яе бачыць і разумее, змог яскрава і дакладна паказаць тагачасныя праблемы. Удалося Уладзіміру Караткевічу ўключыць і распра-цаваць у рамане тэмы кахання, радзімы, гістарычнага лёсу народа.
Як бачна з усяго вышэйсказанага, Іістарычная праўда і мастацкі вымысел аднолькава важныя ў гістарыч-ным рамане. Рэальныя факты расказваюць аб стара-жытных падзеях, мастацкі вымысел дапамагае аўтару закрануць у творы вялікую колькасць тэм і праблем. Уладзімір Караткевіч здолеў па-майстэрску аб'яднаць іх у сваім рамане. Яму ўдалося са спалучэння гіста-рычных звестак і сваёй фантазіі стварыць найціка-вейшы твор, якім будуць захапляцца яшчэ шмат чы-тачоў.
Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)








