eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Францішак Багушэвіч

Водгук на паэму Ф. Багушэвіча "Кепска будзе!"

Паэма Францішка Багушэвіча "Кепска будзе!" - самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцінкевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс Аліндаркі ў гэтай паэме - не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім увасоблена цяжкая доля ўсяго народа.

Пісьменнік раскрывае характар Аліндаркі, нараджэнне якога прынесла ў сям'ю сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е аб тым, што чалавек, які нарадзіўся ў "марцы", будзе нешчаслівым, бо сакавік - месяц дрэнны. Ды і ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі. Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс Аліндаркі, які рана застаўся сіратою-Хлопчыка бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў чулага, мужнага, Іграцавітага, з добрай душой хлопца. Жыццёвыя абставіны складваюцца так, што Аліндарка трапляе ў турму, але на дапамогу прыходзіць яр&"йчым, які пасля доўгіх хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст, і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдалося стварыць нацыянальны характар.

У паэме "Кепска будзе!" Багушэвіч паказаў не толькі бядугора беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і за гэта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім набыткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае.

 

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ясна, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 49%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 53%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100