АСНОЎНЫЯ ТЭМЫ I ВОБРАЗЫ Ў ТВОРАХ Ф. БАГУШЭВІЧА
Творчасць кожнага аўтара сутучна а часам. V ёй адлюстроўваюцца праблемы, якія хвалю-юць аўтара, яго мары і спадзяванні.
Творчасць Францішка Багушэвіча прыпадае на другую палову дзевятнаццатага стагоддзя. Паўстанне 1863 года, якое рыхтаваў Кастусь Каліноўскі і ў якім прымаў удзел Багушэвіч, пацярпела крах- У выніку гэтага царскія ўла-ды сталі адносіцца да народа з яшчэ большай жорсткасцю, яны імкнуліся задушыць нават думку аб супраціўленні. Паўсюдна чулдся стог-ны змучанага люду.
Францішку Багушэвічу вельмі часта даво-дэілася сутыкацца з бяспраўем народа, яго га-
ротным становішчам, яго клопатамі. Ён пра-цаваў адвакатам. Прычым адвакатам, які, як сведчаць напісаныя яго рукою словы, «весці справу селяніна задарма згодзен».
Таму абяздоленае, бяспраўнае становішча селяніна — вось асноўная тэма творчасці Ба-гушэвіча. Пра гэта і верш «Праўда», дзе аў-тар скардзіцца, што не можа нічым дапамаг-чы людзям. А як бы хацелася яму прыдумаць і сказаць ім словы, якія б былі праўдан! Каб пачуўшы тыя словы праўды, усе сталі роў-нымі, усе сталі братамі. Тады б і жыццё было радасным.
Тэма роўнасці ўсіх людзей перад Богам гу-чыць у вершы Багушэвіча «Быў у чыстцы». Усе аднольісава праходаяць чыстку ў пекле, няг-І ледзячы на сацыяльнае становішча: і мужык, і| пан. «Чаму тады на зямлі людзі падзелены?» ставіць нерад чытачом пытанне аўтар.
Хвалюе Багушэвіча і пытанне роднай мовы,
адносівн да яе як да быдлячай. У прадмове
свайго першага зборніка «Дудка беларуская»
аўтаршсаў: «Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі
маёйі Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з ва
пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб на-
шай бацькавай спрадвечнай мове, каторую
самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «му-
жыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай»,
Багушэвіч адносіцца да сваёй роднай мовы з
любоўю і хоча, каб так ставіліся да яе і ўсе|
беларусы..
Чытаем творы Францішка Багушэвіча і п рад намі адзін за другім паўстаюць вобразы роднага краю: прыгнечанай радзімы, забіта- га, абяздоленага, гаротнага селяніна, скупога бязлітаснага пана,.беларускай прыроды.
У залежнасці ад тэмы вершы прасякнуты розным настроем: ад гнеўнага і пальшянага да журботнага і шчымліва-пяшчотнага. I ў кож-вьш з іх — любоў, павага, спачуванне проста-му чалавеку і адначасова нянавісць да яго эк-сплуататараў.
Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)









