eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Францішак Багушэвіч

ПАЭМА Ф. БАГУШЭВІЧА «КЕПСКА БУДЗЕ!»

Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюст-роўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.

Сюжэт твора нескладаны. Аліндарка (так звалі хлопчыка) нарадзіўся ў «марце», і ўсё жыццё ў яго было скурожана: спачатку сіроц-тва, затым жыццё ў чужых людзей і, нарэш-це, — турма.

Аўтар незнарок піша, што яго герой нарадзіў-ся ў «марце». У аснове сюжэта ляжыць на-родная прыкмета: «Хто нарадзіўся ў марце, увесь век маяцца будзе». 3 гэтым звязвае сваё гаротнае і беспрасветнае становішча і сам ге-рой паэмы.

А чым кепска?— бо на марцы Я радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы. Як пражыў хто, — будзе жывы).

Думкі і меркаванні яго падмацоўваюцца і тым, што з мартам звязаны ўсе беды ў іх сям'і. Не вытрымаўшы цяжкага становішча і гола-ду, у марце памерла маці. Бацька Аліндаркі доўга плакаў і сумаваў, а пасля з гора распіўся і п'яны памёр пад плотам. Гэта таксама было ў марце.

Пасля смерці бацькі хлопчыка забрала да сябе цётка. Трохі падгадаваўшы, яна аддала


Аліндарку чужому чалавеку, у якога не было сваіх дзяцей. Айчым быў добрым, спагадлі-вым чалавекам. Гадаваў і адносіўся да Алін-даркі, як да роднага. У вобразе гэтага чалаве-ка аўтар сцвярджае чалавечнасць, гуманізм — неад'емныя рысы народнага характару. Ня-гледзячы на цяжкае жыццё, людзі не трацілі свае чалавечыя якасці.

Нікому нічога дрэннага не зрабіўшы, Алін-дарка трапляе ў турму. Ф. Багушэвіч на дзіва праўдзіва і падрабязна апісаў гэтую ўстанову, яе рэжым і парадкі. Пры чытанні твора ства-раецца ўражанне, што мы разам з яе героямі прайшліся па турэмных калідорах, заглянулі ў пакоі для асуджаных.

Жыццё ў турме Аліндарка параўноўвае з жыццём птушкі, пасаджанай у клетку. Так, як птушка б'ецца аб сценкі клеткі, так хаце-лася біцца галавою аб турэмныя сцены наша-му герою. Аліндарку здавалася, што каб яму на волю — ён бы нават есці не хацеў. Галоўны герой паэмы ўпэўнены, што воля — галоўнае, што патрэбна чалавеку для шчасця.

Вуснамі Аліндаркі гаворыць сам Ф. Багу-шэвіч. Думкі і разважанні аб волі — думкі паэта. Толькі аўтар разумее крыху болей за свайго героя. Ён упэўнены, што не толькі март вінаваты ў нешчаслівым лёсе Аліндаркі — віна-вата грамадства, у якім Аліндарка жыве. Бо Аліндарка не адзіны, такіх гаротнікаў было шмат у кожнай тагачаснай беларускай вёсцы.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
15 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 49%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 53%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100