eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Францішак Багушэвіч

Водгук на паэму Ф. Багушэвіча «Кепека будзе!»

Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс Алін-даркі ў гэтай паэме — не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім увасоблена цяж-кая доля ўсяго народа.

Шсьменнік раскрывае характар Аліндаркі, нара-джэнне якога прынесла ў сям'ю сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е аб тым, што чала-век, які нарадзіўся ў «марцы», будзе нешчаслівым, бо сакавік — месяц дрэнны. Ды і ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі. Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс Аліндаркі, які рана застаўся сіратою. Хлопчыка бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў чулага, мужнага, працавітага, з добрай душой хлопца. Жыццё-выя абставіны складваюцца так, што Аліндарка трап-ляе ў турму, але на дапамогу прыходзіць яго айчым, які пасля доўтіх хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст, і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдало-ся стварыць нацыянальны характар.

У паэме «Кепска будзе!» Багушэвіч паказаў не толькі бяду-гора беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і за гзта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім на-быткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае.

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
25 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 57%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
29 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
28 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 51%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
27 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
26 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
25 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100