eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Якуб Колас

«НОВАЯ ЗЯМЛЯ» — ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ

ЖЫЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА СЯЛЯНСТВА

Ў ДАРЭВАЛЮЦЫЙНЫ ЧАС

Не выпадкова паэму *Новая зямля» лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селя-ніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.

У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала — Ан-тось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго — аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спад-зяванні Міхала на лепшае жыццё,

Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзіцца. I не таму, што Ан-тосю ад Бога дадзена такая ўвішнасць, проста да

любой работы гэты чалавек адносіцца з любоўю. Вось хоць бы эпізод з косамі. Антось не купляе першую, якая трапілася на вочы. Ён спрабуе яе і так, і гэтак. Адразу відаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае таму, што шмат часу аддаў гэтай справе і не раўнадушны да яе.

Пры чыташгі твора ўвесь час адчуваецца непа-рыўная сувязь з героямі. А калі сказаць даклад-ней — мы на час чытання нібы перасяляемся да іх у сям'го і прымаем удзел ва ўсіх іх справах. Настолькі падрабязна апісаў аўтар кожную дэ-таль. Здзіўляе і тое, як глыбока паэт ведае побыт сваіх герояў: і як сцелюць сналы на таку, і як абіраюць пчаліны рой, і як высочваюць глушцоў,

Асобная старонка — адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачара-вання і замілавання мог напісаць толькі ўлю-бены ў свае краявіды чалавек!

 

 

Галоўная (Беларускія сачыненні і рэфераты)

 

 

 


ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
15 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 49%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 53%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100