eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Проста Кул. Сольны выступ «дзюбеляў» у пятніцу 28 траўня

Напярэдадні выступу гурту «Neuro Dubel» прайшла хваля забаронаў на канцэрты іншых беларускіх рокераў. У Мазыры адмянілі канцэрт з удзелам «Indiga», чыноўнікі з упраўленьня культуры Менгарвыканкаму адмовілі «Краме», быў забаронены сумесны канцэрт «Zet» і «IQ48». Апошнія ўсё ж выступілі ў іншым клюбе, але на арганізатараў склалі пасьля пратакол за «арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства». Нават канцэрт барда Алеся Камоцкага ў Маладэчне адмянілі зь незразумелых прычынаў.

Сольны выступ «дзюбеляў» у пятніцу 28 траўня, прымеркаваны да 35‑годзьдзя Аляксандра Кулінковіча таксама быў пад пытаньнем. Месца правядзеньня мянялася тройчы і канчаткова вызначылася за тры гадзіны да пачатку. Інфармацыя перадавалася з вуснаў у вусны. Без аніякай рэклямы ў адзін зь менскіх клюбаў набілася сто чалавек. А.Кулінковіч перад выступам выглядаў стомленым: «Колькі ўжо можна бегаць і хавацца?!» На танцпляцы яго гадзіну чакалі адданыя прыхільнікі — пачатак канцэрту пасунулі, каб пасьпелі сабрацца ўсе жадаючыя. На канцэртах «дзюбеляў» можна сустрэць і няпоўнагадовых панкаў, і прыстойна апранутых мэнэджэраў сярэдняга зьвяна. Як музыкі зайгралі «Вітальную», і тыя, і тыя насунуліся на невялічкую сцэну ды пусьціліся ў шалёныя скокі. Сэк’юрыці разышліся: ахоўваць «дзюбеляў» ад прыхільнікаў няма сэнсу.

На віншаваньні з народзінамі Кулінковіч рэагаваў стрымана: «Усё б аддаў, каб зноўку стаць дваццацігадовым». «Дзюбель» не зьмяняецца ўжо васемнаццаць гадоў. Хіба сам Кулінковіч, якога прыхільнікі завуць проста Кул, ужо меней скача па сцэне. Але усё адно на «ўра» заходзяць і старыя гіты, і новыя. На «Пераехала камбайнам» заля падхоплівае за другім вакалістам Паскудам немудрагелісты прыпеў: «Ла‑ла‑лай‑ла‑ла!» — разносіцца далёка за межы клюбу. Новую песьню пра пі..расаў, якія «п’юць гарбату і слухаюць Рацыю‑FM», публіка жыва ўспрымае і сходу вучыць словы.

Сярод гледачоў, якія паразьбіралі нятаннае піва, ходзіць Алег Хаменка з кубкам гарбаты. Кулінковіч запрашае лідэра «Палацу» на сцэну, і яны зацягваюць «Гузік» на тры галасы. Градус весялосьці спадае толькі на сур’ёзных, трагічных песьнях — «Жыцьцё», «Край».

«Neuro Dubel» грае канцэрты на адным дыханьні — нон‑стопам, які перарываюць хіба вершаваныя зацемы Кулінковіча пра прастытутку, што чакае «чырвонай арміі сыноў» і бусла — «сэкс‑сымбаля Беларусі». Бескампрамісны выканаўца клянецца ў любові да краіны. Краіны, дзе вядучы рок‑гурт вымушаны не афішаваць свае выступы ў падпольных закусачных.

Сяргей Будкін nn.by


ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-scattered
Надвор`е ў Мінску
14 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Пераменны, ад Усходні да Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
10 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Пераменны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
14 °C Пахмурна, вецер Паўднёвы, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
19 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 40%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёвы, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100