eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Злы начальнік зьніжае прадукцыйнасьць працы падначаленых

Начальнікі «з бзікамі», якія тэрарызуюць сваіх падначаленых, дзейнічаюць толькі ва ўрон сваёй фірме ці прадпрыемству. Прыніжаныя і абражаныя супрацоўнікі пачынаюць працаваць горш. Такія вынікі дасьледваньняў.

 

Да такіх высноваў прыйшлі спэцыялісты з Унівэрсытэта Фларыды.

Навукоўцы апыталі некалькі дзесяткаў амэрыканцаў, якія працуюць у розных бізнэсовых сфэрах. Апытаных аб’ядноўвала адно: яны пэрыядычна рабіліся ахвярамі характару сваіх начальнікаў. А ў кантрольную групу ўвайшлі жыхары ЗША, якія ня скардзяцца на паводзіны начальства.

Апынулася, што 30% «пакрыўджаных» наўмысна пачыналі працаваць павольней ці адмыслова рабілі памылкі. Сярод звычайных жыхароў паказьнік складае толькі 6%.

33% адзначылі, што не прыкладаюць максымальных намаганьняў у час выкананьня вытворчых заданьняў. Сярод «непакрыўджаных» адпаведна 9%.

39% бралі бальнічныя, хоць са здароўем ніякіх праблемаў ня мелі. Сярод звычайных супрацоўнікаў сымулянтаў апынулася толькі 4%.

Яшчэ 24% «пакрыўджаных» максымальна зацягвалі свае перапынкі і перакуры на працы. У кантрольнай групе такіх толькі 7%.

Апроч гэтага, верагоднасьць таго, што ў выпадку патрэбы супрацоўнік здольны ўзяць ініцыятыву на сябе, у тры разы вышэй для людзей, на каторых начальства ня цісьне.

Злы начальнік выводзіць зь сябе супрацоўнікаў у любой краіне. «Звольнюся!», «Адпомшчу!», «Хутчэй бы пятніца...» — знаёмыя многім беларусам думкі. Ініцыятыўнасьць да працы можа й не павышае, а вось на крэатыўныя думкі наконт расправы ці як хутчэй зьбегчы з працы прыводзіць. І не кажыце пра мэнталітэт.

Фота: michaelhyatt.com крыніца: generation.by

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
12 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-overcast
Надвор`е ў Брэсце
14 °C Пахмурна, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 67%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
19 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
16 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 45%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
12 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
13 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100