eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Іран: Benetton шпіёніць праз этыкеткі на адзеньні

Газэта «Iran» абвінаваціла кампанію Benetton у шпіянажы праз этыкеткі на адзеньні. Гэта ня першы выпад у бок аднаго з самых вядомых у сьвеце вытворцаў адзеньня.

Раней у парлямэнце Ірану казалі пра «некарэктную з мусульманскага пункту гледжаньня моду», а зараз у газэце «Iran», якая належыць дзяржаўнай TV-кампаніі, зьявілася дасье на вэнэцыянскую групу. У артыкуле паведамляецца:

«Многія вырабы, якія былі прададзеныя Benetton, мелі чыпы, якія зьбіралі інфармацыю і перадавалі яе на цэнтральны пункт збору дадзеных.Футболкі і нагавіцы зьяўляюцца інструмэнтамі шпіянажу. У чыпах выкарыстоўваецца тэхналёгія Rfid, праз якую інфармацыя перадаецца з дапамогаю радыёхваляў.»

Насамрэч, раней кампанія заяўляла аб пераходзе на Rfid (Radio Frequency Identification) – сыстэму кантролю за працаю крамаў. Але адмовілася ад гэтага рашэньня з-за высокага кошту. Rfid выкарыстоўваецца па ўсім сьвеце ў крамах, у бібліятэках, у пашпартах, праязных, у жывёлагадоўлі і іншых сфэрах і аб’ектах. Таму наўрад ці гэтую тэхналёгію можна лічыць «д'яблавай зброяй» супраць Ісламскай Рэспублікі Іран.

Газэта «Iran» падкантрольна Махмуду Ахмадынэджаду, а ліцэнзію кампаніі Benetton выдаў ягоны супраціўнік – мэр Тэгерану Мохамад Бакер Калібафа. Так што палітычная барацьба часам прымае вельмі нечаканыя формы.

 

generation.by

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-scattered
Надвор`е ў Мінску
8 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Пераменны, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Ясна, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
9 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100