eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

29 кастрычніка – Дзень Памяці (ФОТА)

 

28 кастрычніка напярэдадні Дня Памяці ахвяраў сталінсіх рэпрэсій адбылося традыцыйнае шэсьце і мітынг “Дзяды”.

 Штогод беларусы з болем у сэрцы ўспамінаюць жалобную дату – 29 кастрычніка. У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў падвалах менскай турмы былі расстраляны самыя яскравыя і таленавітыя дзеячы культуры, асьветы, грамадзкія дзеячы. Яны ўсе да апошняга змагаліся за лепшую долю для нашай Бацькаўшчыны, адраджалі мову і культуру Радзімы. Увогуле за бальшавіцкія часы было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёнаў найлепшых нашых землякоў.

 28 кастрычніка сьвядомыя беларусы прыйшлі на шэсьце каб ушанаваць памяць пакутнікаў. Шэсьце, на якім сабралося прыкладна 1500 чалавек, прайшло ад гадзіньнікавага заводу да Курапатаў. Людзі прыйшлі з кветкамі, з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі гербамі Менску. У шэсьці прынялі ўдзел розныя арганізацыі, ініцыятывы, праекты і простыя людзі, якім неабыякавы лёс сваёй краіны.

 Пасьля шэсьця адбыўся традыцыйны мітынг, на якім ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій хвілінай маўчаньня, добрымі словамі, малітвай. Праект “Вока”, “Трэці Шлях”, “Ініцыятыва!” усталявалі крыж у Курапатах у знак падзякі тым, хто змагаўся за разьвіцьцё і незалежнасьць нашай краіны, родную мову і культуру. Моладзь усклала кветкі і заспявала Магутны Божа.

 

Moladz.org

 

 

 

Про флаги

Радует, что не вышли на такой праздник с "европейскими". Серого вещества хватило заменить на Герб Минска!

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
14 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Заходні да Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-scattered
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
24 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 50%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 64%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
20 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 73%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

 

Нашы партнёры


 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100