eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Глушылкі змагаюцца з надакучлівымі размовамі па мабільным

У Амэрыцы рэзка ўзрос попыт на глушылкі для мабільных тэлефонаў. Цяпер прыпыніць гучную гутарку ў грамадзкім месцы вельмі проста — дастаткова націснуць на маленькую пімпачку ў сваёй кішэні.

­

Стаміліся ад «інтэлектуальных» гутарак нашых суайчыньнікаў на ўвесь аўтобус? Ня можаце сканцэнтравацца ў бібліятэцы, таму што «прэкраснае» стварэньне на ўсю залю дамаўляецца аб набыцьці курсавой? Або спатканьне з каханай/-ым псуе тоўсты дзядзька за суседнім столікам, які крычыць на ўсю рэстарацыю «Ты чо, Калян, не дарубаеш»? Тады мы ляцім да вас! Дакладней, папрасіце сяброў у ЗША даслаць вам адтуль глушылку для мабілак.

Гэтая прылада, афіцыйна забароненая, патрапіла ў топ-продажы ў Амэрыцы. Ідэя ня новая, але такім попытам глушылкі яшчэ не карысталіся.

«XXI стагодзьдзе характарызуецца тым, што людзі ніяк не абмяжоўваюць сябе дзеля іншых. Тыя, хто размаўляе па мабільным, зусім не зьвяртаюць увагі на тых, хто навокал, і лічаць сябе правымі. Тыя ж, хто глушыць мабільнікі, знаходзяць свае правы больш істотнымі», — кажа Джэймс Кэтц, кіраўнік цэнтра Мабільных камунікацыяў.

Кошт прылады — ад 50 даляраў да некалькіх сотняў. Дзеяньне: блякіроўка сыгналу ад радыюсу 10 мэтраў і да стварэньня бессыгнальнай зоны.

Прычым, пакуль глушылка не працуе, заўважыць яе радарам немагчыма. Таксама нябачная яна і воку — прылада проста месьціцца ў кішэні.

Мабільным апэратарам, вытворцам тэлефонаў і паліцыі пакуль толькі і застаецца, што разводзіць рукамі.

 

generation.by

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
9 °C Пахмурна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
12 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
10 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 76%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
7 °C Ясна, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 81%
night-broken-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 87%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100