Ва ўсе поры перад студэнтамі паўстаюць два найважнейшых пытання "Як здаць сесію?" і "Дзе ўзяць грошы?". Калі з сесій можна зладзіцца толькі адным цуд-сродкам – завучваннем матэрыяла, то з грашыма справа ідзе значна складаней, тым больш напярэдадні адмены ільгот.

Студэнцкія гады самыя выдатныя ў жыцці кожнага чалавека. Гэта час бестурботнага адпачынку ў стылі нон-стоп, які чаргуецца з сесіяй, курсавымі праектамі і кантрольнымі. Але прыходзіць такая хвіліна, калі грошай на паходы ў клубы або бары катастрафічна не хапае. А тут яшчэ дзяржава пазбаўляе апошняй радасці - адмены 50% ільгот на праезд. Зараз праязны квіток на адзін від транспарта каштуе каля 12000. З 1 студзеня гэтая сума ўзрасце ўдвая. А што рабіць тым, хто ездзіць на 2-х або 3-х відах транспарта кожны дзень? Кошт праязнога квітка вельмі моцна б'е па кішэні. Вось тут кожны студэнт задумваецца над тым, якім спосабам лепш дастаць сродкі існавання: падпрацаваць, зэканоміць са стыпендыі або папытаць грошай у бацькоў.
Каб пазнаць адкуль бяруць грошы студэнты ёсць безадмоўны спосаб - выйсці ў свет, пахадзіць па ўніверсітэтах горада і пагутарыць з моладдзю.
Уладзімір З. студэнт 3-га курсу БДУ гаворыць: "Студэнтам заўсёды не хапае грошай на забаўкі. Чым больш грошай, тым больш жадаецца. А у 20 гадоў сорамна сядзець на шыі ў бацькоў і прасіць на свае патрэбы, таму прыходзіцца працаваць. Напрыклад, на выходных можна з сябрамі разгружаць фуру за 3 гадзіны і атрымоўваць па 100$ на чацвярых". Вядома разгрузка машын не найлягчэйшая справа, але падпрацаваць можна. А што рабіць выдатным маладзіцам, якія з цяжкасцю падымаюць торбу са сваімі рэчамі, калі едуць дахаты? На гэтае пытанне адказала студэнтка 4-га курсу БГЭУ: "Калі ты не можаш працаваць фізічна, то працуй галавой. Я пішу курсавыя працы па эканоміцы, статыстыцы і бухуліку. У залежнасці ад складанасці тэмы можна атрымаць ад 20 да 45 $, а яшчэ можна рабіць кантрольныя працы для завочнікаў, плацяць за іх не шмат, але і часу затрачваецца менш". Трэба адзначыць, што пры адмене ільготаў студэнтам прыйдзецца працаваць больш, каб кампенсаваць выдаткі на праезд.
Вядома, каб знайсці працу трэба заўсёды павышаць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі, даведвацца аб вакансіях і не баяцца стукаць ва ўсе дзверы.
Студэнтам, якія атрымоўваюць адукацыю на бюджэтнай аснове прасцей. Калі з сесіяй праблем няма, то ў семестры можна атрымоўваць стабільны штомесячны прыбытак - стыпендыю. Але тут устае іншая праблема: як са 100 тыс. руб. купіць праязны і зэканоміць грошы на забаўкі. У любым выпадку прыходзіцца ламаць галаву з "дзяленнем пірага".
Але ўсім студэнтам варта ведаць, што грошы можна знайсці заўсёды, самае галоўнае - жаданне працаваць і крэатыўна думаць.
Nadzejka











Даслаць камэнтар