eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Каб стаць журналістам, мытнікам ці юрыстам, будзе патрэбны дазвол вык

Еўрарадыё даведалася падрабязнасці прапанаваных змяненняў у правілы прыёму ў ВНУ. Абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі ад чыноўнікаў, не зможа падаваць дакументы ў абраную ім ВНУ, нават калі ўсе тэсты здадзеныя на 100 балаў. Атрымаць такі дазвол школьнікам трэба будзе да 30 красавіка.


У Беларусі плануюць увесці савецкую сістэму атрымання рэкамендацый для абітурыентаў. Калі вы хочаце стаць, напрыклад, журналістам, правазнаўцам, мытнікам, міжнароднікам, трэба, каб гэтага хацелі і ўлады. Новыя правілы прыёму яшчэ не зацверджаны прэзідэнтам. Але ужо зараз вядома пра самую скандальную прапанову ад Мінадукацыі. Старшыня камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч пагадзіўся зачытаць Еўрарадыё змест дакумента:

Уладзімір Здановіч: “У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях, па якіх прад’яўляюцца асаблівые патрабаванні: дзяржаўнае кіраванне, дзяржаўнае кіраванне і права, дзяржаўнае кіраванне і эканоміка, міжнародныя адносіны, міжнароднае права, правазнаўства, эканамічнае права, журналістыка, міжнародная журналістыка, мытная справа, – маюць права ўдзельнічаць асобы, якія прайшлі прафарыентацыйнае сумоўе ў выканаўчых камітэтах базавага ўзроўню або мясцовых адміністрацый па месцы навучання (працы) або жыхарства і атрымалі рэкамендацыі для паступлення ў ВНУ па выбранай спецыяльнасці”.

Такім чынам, абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі выканкаму, не зможа падаваць дакументы ў абраную ім ВНУ, нават калі усе тэсты здадзеныя на 100 балаў:

Уладзімір Здановіч: “Без гэтай рэкамендацыі ён не мае права ўдзельнічаць у конкурсе ўвогуле. Нават калі ў яго будзе па кожным тэсце па 100 балаў і ён будзе залаты-залаты чалавек, але ў яго не будзе гэтай рэкамендацыі, то ніхто не будзе ў яго прымаць дакументы”.

Па якіх прычынах вам могуць адмовіць паспрабаваць стаць юрыстам, у правілах не прапісана. Уладзімір Здановіч згаджаецца, што гэта пагражае карупцыяй.

Уладзімір Здановіч: “Калі такіх прычын не будзе, то гэта адна з умоў пашырэння карупцыі пры паступленні. Можа атрымацца так, што калі я сын ці дачка нейкага буйнога чыноўніка, выканкам выдасць мне гэтую паперку і я буду ўдзельнічаць у конкурсе. А іншы, які знаходзіцца на тры крокі далей ад гэтага органа ўлады, можа нічога не атрымаць”.

Цяпер абіраць лепшых вучняў для вучобы будзе мясцовы орган кіравання. Але які? У савецкія часы гэта былі партыйныя і камсамольскія органы. Зараз кандыдатаў на гэтую ролю два – аддзелы адукацыі выканкамаў і аддзелы ідэалогіі. Еўрарадыё патэлефанавала ў некалькі мінскіх райвыканкамаў. Там нам адказалі, што пакуль пра новыя правілы нічога не ведаюць.
Уладзімір Дунаеў, першы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, лічыць, што гэта не праца чыноўнікаў:

Уладзімір Дунаеў: “Я не думаю, што адбор абітурыентаў мусяць здзяйсняць чыноўнікі выканкаму ці нейкай іншай неакадэмічнай установы. Гэта не іх функцыя, і тут не істотна, пра якую спецыяльнасць ідзе гаворка. І ацаніць, ці будзеце вы добрым журналістам або юрыстам, складана, і ўжо ніяк гэта не праца выканкаму ці нейкай ідэалагічнай камісіі”.

Навошта ўводзіць сістэму рэкамендацый, не вельмі зразумела. Уладзімір Здановіч мяркуе, што, магчыма, Мінадукацыі хоча абмежаваць набор на модныя спецыяльнасці. Але сам жа і абвяргае гэтую думку.

Уладзімір Здановіч: “Калі ўзнікла мода на гэтыя спецыяльнасці, і спецыялістаў стала выходзіць вельмі шмат, і яны не маглі ўжо знайсці сабе працу менавіта па атрыманай спецыяльнасці, то ўзнікла, канешне, і трывога ў дзяржаве. Прымаюцца меры па абмежаванні набору на гэтыя спецыяльнасці. Хаця можна было б проста паступіць: скараціць у ВНУ колькасць месцаў”.

Першы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Уладзімір Дунаеў лічыць, што дзяржава жадае ідэалагічна кантраляваць будучых спецыялістаў.

Уладзімір Дунаеў: “Гэта абцяжарвае доступ моладзі да адукацыі і дыскрымінуе маладых людзей у залежнасці ад іх лаяльнасці. І ў СССР была карупцыя ў гэтай сферы і былі людзі, якія маглі арганізаваць любую рэкамендацыю. Плюс палітычныя абмежаванні. Гэта не значыць, што ў рэкамендацыі адмаўлялі толькі зусім ужо апазіцыйна настроеным людзям, дастаткова было проста не быць актыўным камсамольцам. Гэта, безумоўна, палітычная дыскрымінацыя”.

Нагадаем, раней улады абяцалі захаваць існуючыя правілы і не чапаць абітурыентаў пяць год.

 

 

Еўрапейскае радыё для Беларусі.

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
9 °C Пахмурна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
12 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
10 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 76%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
7 °C Ясна, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 87%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100