eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Быць беларусам

Аляксандр Памідораў

 

Песьня:  "Быць беларусам"
Альбом: "Сьвята пакрадзенае"

      D7
Нараджэньне - заўсёды
      G        F
Гэта цуд й прысуд.
       D7
Так павялося, што ты
     G         F
У гэты сьвет прыйшоў тут.
Ты не мядзьведзь,
Не вавёрка, ты ня лось й ня трус,
Цябе здалёк відаць,
Таму што ты - беларус!
Тыповы прадстаўнік малога народу,
У тваёй крыві цячэ й "ганьба!" і "згода!"...
Але - ня ўсё адразу.
Лепей метадычна
Разгледзець пытаньне
Антрапамарфічна.
 
Паводле Дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў,
Ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў.
Гіпэрбарэй,
Ганарлівы істотна тым, што ты - не такі,
Ты не кінуў балота.
Тут вельмі ўтульна,
Нібы ў матчыным улоньні.
Ежы хапае - таннай ды дробнай.
Геапалітычна - найлепшае месца,
Але пра балота ёсьць
Іншая песьня.
 
Як тое ні было, й што б там не казалі -
Амаль тысячагоддзе ты
Прапартызаніў.
З кім ці супраць каго - гэта ўжо іншая справа!
Але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў.
Гаспадароў было шмат.
Кожны хоча палову.
І ў адным з падзелаў згубілася мова!
Шукаць самому - марна.
Лепей узяць у суседзей...
Але пра мову больш ды лепш
Напісана ў газэце.
 
Ня ўсё так дрэнна -
Маеш акрамя праблемаў
Прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў.
Выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы -
Пляма на мапе чырвона-шэра-зялёная.
Колер як колер - анічога вар'яцкага!
Нібы глёс цячэ на вочы з-пад крывавай павязкі.
Памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш...
Ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш
 
   A          G#  F
Быць беларусам -
Што гэта значыць?
   A          G#  F
Быць Беларусам -
Цяжка патлумачыць!
   A          G#  F
Быць беларусам -
Няпростая праца!
   A          G#  F
Быць беларусам -
Людзьмі звацца!
 
 

ArtNews

  


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
night-clear
Надвор`е ў Брэсце
16 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 72%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 53%
day-few
Надвор`е ў Віцебску
17 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
19 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 40%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100