eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

"Кумыс"

Крамбамбуля

Песьня:  "Кумыс"

   Gm           Dm
Сонца ўстала ў вышыні,
   Gm       Dm  Gm
Я паеду на кані,
   Gm       Dm
Я паеду на кані,
Gm               Dm   Gm
Конік мой, хутчэй гані.
Gm             Dm
Конік капытамі б'е,
Gm      Dm Gm
А я еду да яе,
Gm        Dm
А я еду да яе,
Gm                Dm Gm
Той што спаць мне не дае,
Gm                Dm
Той што спаць мне не дае,
Gm                 Dm     Gm
той, што сьню я ў кожным сьне,
Gm                 Dm
Так і сьнім мы ў кожным сьне,
Gm          Dm  Gm
Я - яе, яна - мяне.
G#m             D#m
Конік мой бяжыць, бяжыць,
G#m        D#m G#m
А я добра буду жыць,
G#m        D#m
А я доўга буду жыць,
G#m        D#m G#m
Жонак буду я любіць.
Gm           Dm
Зацьвітуць мае сады,
Gm          Dm    Gm
Будзе шмат зямлі й вады,
Gm          Dm
Буду сталы я тады,
Gm          Dm Gm
А пакуль я малады.
 
Конік мой, бяжы, бяжы,
А навокал ні душы,
А навокал ні душы,
Толькі стэп сабе ляжыць.
Толькі стэп і камяні,
А я еду на кані,
А я еду на кані,
Конік мой, хутчэй гані!
Добра ўлетку мы жывем -
Песьні добрыя пяем,
Песьні добрыя пяем,
І кумыс мы добры п’ем.
Ад кумыса-кумыса
І усьмешка, і сьляза
Ачышчальная сьляза,
Чыстая, нібы раса.
Па зямлі паўзе зьмяя,
Не крану зьмяюку я,
Не кране яна мяне, -
Я жыву, яна жыве.
 
А да горада тры дні
Трэба ехаць на кані.
Там заўсёды тлум і дым,
Не паеду я туды
Там народ гарэлку п’е,
П’е гарэлку, морды б’е,
П’е гарэлку, морды б’е,
Гэта ўсё не для мяне.
Еду, еду я да той,
З доўгай чорнаю касой,
З доўгай чорнаю касой,
Што пакрала мой спакой.
Падымаецца дымок -
Юрта ўжо непадалёк,
Юрта ўжо непадалёк,
Дзе жыве мой матылёк.
Разгараецца агмень
Для яе і для мяне.
Вось і песенька уся
Мая прасьпявалася.
 
 
 

Галоўная (Акорды на Moladz.org)

  

ArtNews

  


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ясна, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гродна
15 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёвы, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 49%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 53%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100