eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Каляндарная зіма яшчэ на падыходзе, а кампанія МТС ужо збірае грошы на

Кампанія МТС ужо прыгатавала зімовы падарунак усім сваім абанентам, бо вядома ж чым мацней маразы, тым больш кожнаму чалавеку патрэбна нешта цёплае, каб сугрэцца, а цёплае слова ад любімых людзей здольнае пераадолець халады і растапіць лёд, а таксама зруйнаваць любую адлегласць дзякуючы мабільнай сувязі.

Хвіліна зносін з сябрам або сяброўкай, з каханым або проста з добрым чалавекам можа натхніць і сагрэць вас у любы мароз. Колькі павінна быць такіх хвілін? Чым больш — тым лепш! Тысяча або дзве...

А яшчэ лепш 2008 хвілін!

Гаворыцца ў рэкламе МТС, якую паказваюць усе цэнтральныя тэлеканалы нашай краіны.

Ужо зараз вы можаце атрымаць да 2008 хвілін унутрысеткавых выклікаў па небывалым тарыфе — усяго 10 рублёў за хвіліну! Каб стаць удзельнікам акцыі, адпраўце бясплатнае SMS любога зместу на нумар 0050 і атрымайце да 2008 хвілін унутрысеткавых гутарак для выкарыстання на працягу ўсёй зімы.

Многія маладыя людзі, каб сэканоміць грошы перад новым годам адразу незадумаваючыся дадаюць гэту паслугу і мараць як яны на халяву будуць размаўляць больш за 33 гадзіны ў падарунак да Новага году.

Але як кажа вядомая нам з дзяцінства прыказка «Бясплатны бывае толькі сыр ў пастцы». Неабыйшла гэта прыказка і новую акцыю МТС “2008 хвілін”.

Як высвятляецца з умоваў акцыі, якія змешчаны на сайце МТС, але ў рэкламе чамусьці не знайшлі свайго адлюстравання.

Дадзеная паслуга ўключае 2008 хвілін выходных выклікаў на абаненцкія нумары МТС. Уключаныя хвіліны прадастаўляюцца наступным чынам:

лістапад 2007 — 208 хвілін, з якіх 104 хвіліны прадастаўляецца з 10:00 да 22:00 і 104 хвіліны з 22:00 да 10:00.

снежань 2007 — 600 хвілін, з якіх 300 хвілін прадастаўляюцца з 10:00 да 22:00 і 300 хвілін з 22:00 да 10:00.

студзень 2008 — 600 хвілін, з якіх 300 хвілін прадастаўляюцца з 10:00 да 22:00 і 300 хвілін з 22:00 да 10:00.

люты 2008 — 600 хвілін, з якіх 300 хвілін прадастаўляюцца з 10:00 да 22:00 і 300 хвілін з 22:00 да 10:00.

Пры даданні паслугі «2008 хвілін» колькасць хвілін, уключаных у дадзеную паслугу, прадастаўляецца абаненту прапарцыйна пакінутым дням да канца месяца зыходзячы з устаноўленай колькасці хвілін у месяц.

Нявыкарыстаныя хвіліны на наступны месяц не пераносяцца. Спісанне па паслузе «2008 хвілін» адбываецца штодня роўнымі часткамі. Пры знаходжанні абанента ў частковай або прымусовай блакіроўцы налічэнне па паслузе «2008 хвілін» робіцца у поўным памеры, калі на пачатак месяца дадатак не знаходзіўся ў частковай або прымусовай блакіроўцы.


А ў дадатак да ўсяго падарунак аказаўся платным. Кошт паслугі «2008 хвілін» складае 20 080 рублёў або 10 рублёў за хвіліну.

Спісанне за паслугу адбываецца штодня роўнымі часткамі зыходзячы з

налічанай сумы ў момант дадання паслугі. Сума адпавядае колькасці

прадастаўленых абаненту хвілін зыходзячы з кошту 10 рублёў за хвіліну.


Гэта значыць, што вам у месяц налічаюць напрыклад 900 хвілінаў (600 дзённых і 900 начных), а калі вы не здолілі іх скарыстаць, то яны згараюць, а грошы вы выплочвайце за 900 хвілінаў.


У выпадку, калі для вас гэты падарунак стаў “прыемнай” нечаканасцю, то заўсёды застаецца магчымасць абаненту адмовіцца ад паслугі, якая яму па нейкіх прычынах не падабаецца або ўжо непатрэбна па тэлефоне 0890.


Але тут таксама не абыйшлося без нечаканасцяў, калі вы вырашылі адмовіцца ад “падарунка”, то можаце зрабіць гэта толькі з пачатку новага месяца, а да гэтага часу будзьце дабры аплочвайце.


З просьбай пракаментараваць сітуацыю мы звярнуліся да Алеся Жмачынскага (каардынатар МІ “ВОКА”(2003-2005), адзін з ініцыятараў акцыі “МТС-па беларуску”, па выніках якой МТС зрабіла беларускамоўную версію сайта).


Як адзначыў карэспандэнту Moladz.org Алесь Жмачынскі: Ужо пэўны час паўсюль ідзе рэклама новага “падарунка” ад кампаніі МТС з якой можна зразумець, што кампанія ўсім абанентам пасля дасланага імі СМС зніжае кошт хвілінаў у нутры сеткі да 10 руб. за хвіліну. Я падключыў гэту паслугу і заўважыш, што хвіліны налічваюцца па нейкім квотам, яны згараюць, не пераносяцца на іншыя дні і месяцы, але плаціць усё роўна трэба.

Хіба гэта падарунак? Але справа не ў гэтым, Я абураны тым, што кампанія МТС падманула сваіх карыстальнікаў, бо ў рэкламе кажацца аб тым, што дашлі смс і карыстайся.

 

Зразумела, што пісаць скаргі ды ладзіць пікеты няма сэнсу. У першую чаргу вінаваты мы самі, бо заўсёды трэба спачатку азнаёміцца з дамовай, а пасля яе падпісываць і менавіта такі ж адказ адпіша вам капманія МТС і з пункту гледжання закону будзе права.


Сёння сайт кампаніі МТС паведамляе, што “Гавораць, як сустрэнеш новы год, так яго і правядзеш”, але я чамусьці не хачу пражыць цэлы год у падмане ды хлусні.


Бірукоў Віталь

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 87%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
6 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 30%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
10 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 58%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100