eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Што пакажа беларускі спадарожнікавы тэлеканал БЕЛСАТ ?

10 снежня беларускі спадарожнікавы тэлеканал БЕЛСАТ пачынае вяшчанне, але пакуль толькі тэставае. Кансультант БЕЛСАТа Сяргей Кручкоў расказвае Еўрарадыё, што спачатку ў эфір з’явіцца арыгінальная гадзіна вяшчання, з 18 гадзін да 19, якая будзе паўтарацца на працягу чатырох гадзін. І толькі з 1 студзеня тэлеканал выйдзе на поўнае вяшчанне – 16 гадзін.

 

БЕЛСАТ плануе паказваць мастацкія фільмы, серыялы, сацыяльна-эканамічнае ток-шоў. Распрацоўваецца шмат моладзевых музычных праграм. Як запэўніў Еўрарадыё Сяргей Кручкоў, гэта не будуць перадачы лёгкага плана, падобныя да тых, што ідуць на MTV і МузТВ, а больш сур’ёзныя: акрамя музыкі — аналітыка і разважанні музыкаў і вядучага.
Увойдуць у сетку вяшчання нават серыялы, але адбор будзе даволі суровы – ніякіх мыльных опер.

The image “http://www.belradio.fm/cgi-bin/get_img?NrImage=2&NrArticle=10881” cannot be displayed, because it contains errors.Сяргей Кручкоў: Мексіканскіх, на шчасце, не будзе, таму гэта нас таксама радуе. Будуць серыялы дэтэктыўныя, нейкія сямейныя серыялы. Ішла гаворка пра польскія, амерыканскія і еўрапейскія серыялы. Наколькі гэта атрымаецца ў нашых польскіх сяброў — паглядзім.

Зараз для БЕЛСАТа перакладаецца польскі дэтэктыўны серыял. Праграмны дырэктар БЕЛСАТа Яраслаў Каменскі кажа Еўрарадыё, што на канале будуць трылеры, баевікі, а таксама тыя фільмы, якія не паказвалі дзяржаўныя каналы. Напрыклад, чэшскае кіно. Па словах праграмнага дырэктара, канал робіць стаўку на якасныя дакументальныя фільмы, якія сам здымае. Плануецца, што два-тры фільмы абавязкова будуць выстаўляцца на фестывалях ва ўсіх краінах свету.

Яшчэ адна рэйтынгавая праграма — ток-шоў “Форум”, якое будзе выходзіць раз на тыдзень.

Яраслаў Каменскі: Аднымі з першых тэм для абмеркавання ў студыі стануць” Гісторыя Беларусі”, “Заставацца маладым людзям на радзіме ці ехаць на Захад” і “Каму належыць Беларусь: Захаду ці Расіі”. На мінулым тыдні ўжо запісалі ў Вільні некалькі праграм .

Зараз ідзе праца над запісам святочнага навагодняга музычнага канцэрта, у якім прымаюць удзел беларускія музыкі. Як адзначае Яраслаў Каменскі ў інтэрв’ю Еўрарадыё, у першыя дні студзеня на экране будуць пераважна музыка, мульцікі, анімацыйныя праграмы. Яшчэ адна фішка – “Сям’я Бульбанаў” , якая пражывае тое, што і звычайная беларуская сям’я. Разам з імі гледачы сустрэнуць Новы год.

 

Еўрапейскае радыё

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-scattered
Надвор`е ў Мінску
8 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Пераменны, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Ясна, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
9 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100