Традыцыйна беларускія Каляды адзначаюць рок-канцэртамі. Але ў гэтым годзе року давядзецца пасунуцца. 25 снежня а 18 клуб “Рэактар” разбавіць сваю “metallічную” рэпутацыю суровымі рэп-рытмамі ад St1mа, які выступіць з праграмай “Я – рэп” пры падтрымцы “Нестандартнага варыянта” і Чыма.
“...у 13 гадоў ён стаў адной з самых значных фігур у рэп-грамадстве роднага Тальяці. У 18 гадоў пра яго і яго гурт “ВіСтанцыя”, створаны у нямецкім Вісбадэне, гаварылі ўсе, хто цікавіцца хіп-хопам...” Так пачынаўся шлях “лепшага рускага батл-рэпера” з імем St1m, цяпер вядомага дзякуючы перамогам у шматлікіх рэп-спаборніцтвах. Адзін з такіх батлаў судзіў Сярога, які адразу пасля перамогі Сціма запрасіў таго на свой лейбл KingRing. 2007 год стаў годам адліку новага рускага рэпу са з’яўленнем на свет дэбютнага альбома Сціма “Я – рэп”.
«Я спяваю не рускі рэп, я спяваю рэп на рускай” – гаворыць Сцім пра сваю музыку, - Не спрачаюся, пісаць песні пра каханне і пачуцці – гэта здорава, але вось лішні раз задаць клопату канкурэнтам моцным едкім словам альбо выкласці які-небудзь заліхвацкі панчлайн, ад якога слухачы прыйдуць у цялячае захапленне – гэта мне падабаецца нашмат болей”.
«Нестандартны варыянт». За 10 гадоў існавання беларуская рэп-банда паспела сабраць усемагчымыя узнагароды і ўганараваць сваім удзелам хіп-хоп фэсты ад Беларусі да Чувашыі. “Лепшы Малады Гурт” (“Хіп-Хоп Нацыя 1999”), “Лепшы Рэп-альбом Года” (“Beatsound 2000”), “Лепшы Рэп Гурт Года” (“Залаты Фрыз 2003”) г.Мінск; “In Da House 200Tree”, г. Харкаў; “Без Межаў 2003”, г. Смаленск; “Кавамолка 2004”, г. Чабаксары… Плюс мноства не занесеных у гісторыю, але пакінутых у сэрцах прыхільнікаў выступаў гурта. Дэбютны альбом “Нестандартнага варыянта” “Не як усе...” увайшоў у дзесятку лідэраў продажу сярод баларускіх музыкаў па РБ.
«На канцэрце 15 снежня разам з ужо вядомымі песнямі мы выканаем тое, што увойдзе ў наступны альбом гурта: “Зялёны луг”, “Пакуль малады”, “Мама”... Што тычыцца самога альбома, то дэма-версія ўжо гатовая, зараз шукаем спонсараў для здымкі кліпаў. Так што вясною можна чакаць прэзентацыі. Акрамя таго, да новага года наш сайт (http://nestanda.com) пачне працу ў новым дызайне. А яшчэ – цяпер наш калектыў можна лічыць “цалкам жанатым”. Больш таго, у другога ўдзельніка нарадзілася дачка!” – пералічыў лідэр “Нестандартнага варыянта” Міх апошнія навіны гурта.
Чым – шматфункцыянальная асоба. Аўтар і выканаўца хіп-хоп музыкі і тэкстаў, заснавальнік гурта “Выток” і гукарэжысёр (студыя “Ulei Records” http://ulei.info) прыклаў руку і да арганізацыі канцэрта ў “Рэактары”: “На канцэрце я прадстаўлю свае старыя і новыя трэкі. Пачнецца прадстаўленне своеасаблівым перформансам – гэта будзе фаер-шоў. Выступяць Dez і the Hobbot з новымі нумарамі. Акрамя таго, на канцэрце адбудзецца адкрыццё новага сезона Кубка Беларусі па фрыстайлу з удзелам лепшых майстроў гэтай сферы. Убачыць усё пералічанае варта тым, хто так ці інакш цікавіцца рэп-рухам. І, канешне, слухае St1ma”.
Дар’я Гарошка










Даслаць камэнтар