У лютым 2007 года на нашым партале адбудзецца канферэнцыя з вядомым грамадскім актывістам Гомеля – Сяргеем Сямёнавым.
Менавіта гэты чалавек у 2007 годзе ў Вярхоўным судзе адстаяў права карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай.
Нагадаем, супрацоўнікі дзяржаўнай мытні двойчы складалі пратакол на Сяргея Сямёнава з-за ягоных патрабаванняў прадаставіць беларускамоўны бланк мытнай дэкларацыі. 30 жніўня судзьдзя Марына Дамненка прызнала хлопца вінаватым у перашкодзе працы мытнікаў, абавязаўшы яго выплаціць штраф памерам у 30 базавых адзінак. Аднак нягледзячы на такі прысуд хлопец зноў едзе праз мяжу і патрабуе беларускамоўную дэкларацыю і зноўку на яго складаюць пратакол і перадюць справу ў суд.
У гэты час усе недзяржаўныя сродкі інфармацыі расказваюць грамадзянам Беларусі пра відавочнае парушэнне Канстытуцыі і гонар хлапца, які пад пагрозай арышту зноўку ідзе на “парушэнне” закона, ведаючы, што будзе пакараны.
18 верасня на семінары, прысвечаным пытанням міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч зрабіў заяву, што парушаць правы беларускамоўных грамадзян недапушчальна, бо яны з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі і карыстаюцца афіцыйнай дзяржаўнай мовай.
Напрыканцы 2007 года Сяргей Сямёнаў быў прызнаны чалавекам года па версіі Moladz.org, а па версіі газеты “Наша Ніва” – змагаром нацыі 2007.
Шаноўныя чытачы ў вас ёсць магчымасць задаць пытанне Сяргею Сямёнаву
Біяграфія:
Дзень народзінаў: 1981-10-16
СЯМЁНАЎ СЯРГЕЙ ЮР'ЕВІЧ
ГІСТОРЫЯ ЗАНЯТАСЦІ
2003-2008 - Займаецца прыватным бізнасам.
2002-2003 - Праходзіў вайсковую службу ў часцы 92616, Брэст, снайпер.
АДУКАЦЫЯ
1999-2000 Беларускі Дзяржаўны Універсітэт транспарта,
2003-2004 спецыяльнасць "Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-
кіраўнікі сістэмы".
ГРАМАДСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
2005-2006 Праект "Моладзь і адукацыя", Гомель, трэнер.
2004-2005 Праект "Моладзевы рух "ЦЫТРЫНА", Гомель, каардынатар.
2004 Парламенцкія выбары - 2004, Гомель, давераны твар кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Корниенко, мэнэджэр кампаніі.
2003-2004 Праект "Наш рэферэндум", мэнэджэр кампаніі.
2001 Мабілізацыйная кампанія "Выбіраеш Ты", Гомель, каардынатар валанцёраў.
2000-2001 Удзельнік Моладзевай арганізацыі "Моладзь АГП", Гомель, рэдактар улётак.
1997 Заснавальнік Моладзевага цэнтра "Гарт", Гомель
1997 Удзельнік Моладзевай арганізацыі "Грамадзянскі форум", Гомель.
Валоданне мовамі:
Рускі са слоўнікам
Ангельскі пачатковы ўзровень










ЭЭЭ бля...
И когда конференция будет??? А то Вы только обещаете!!!
Во-ВО
Сам чакаю :)
мова-руская,
мова-руская, ангельская
Даслаць камэнтар