eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Беларускія зоркі на самым модным інтэрнэт-праекце "Аднакласнікi"

Яўген Смарыгiн дадаў незнаёмага хлопца ў сябры, каб памiрыць яго з каханай дзяўчынай. А ў фрэндах Макса Мiрнага няма нiводнага тэнiсiста.


Еўрарадыё знайшло беларускiх зорак у самым модным інтэрнэт-праекце odnoklassniki.ru
Самым "свежым" аднакласнiкам два тыднi таму стаў
Алег Хаменка (сёння ён на сайце мае 56 сяброў).

Алег Хаменка: "Мне казалi, што насамрэч мець свой форум на "аднакласнiках" вельмi модна зараз. Вось i неяк захацелася паглядзець, што гэта за мода такая. Нават у КВЗ жартуюць наконт гэтых "аднакласнiкаў", а я не ведаю, што гэта. Дык вось зайшоў якраз паглядзець, што гэта, да таго ж у мяне хапае ўласных фотак, ды чаму ж не?"

Алег Хаменка, 1983 год


А гэта ўжо 1994-ы



Папулярны беларускi кавэзэшнiк Яўген Смарыгiн (156 сяброў) распавёў Еўрарадыё, што неяк дадаў у сябры хлопца, каб памiрыць яго з дзяўчынай:

Яўген Смарыгiн:
"Мяне вельмi неяк адзiн хлопец папрасiў: "Ну калi ласка! Стань маiм сябрам! Дзеля маёй дзяўчыны. Калi яна ўбачыць цябе ў маiх сябрах, мне будзе прасцей з ёй памiрыцца". А я адказаў: "З вялiкiм задавальненнем, сябар!"

Яўген Смарыгiн: "Чым не Мiхалкоў?!"


Знакамiты скрыпач Карэн Карапецян (163 сябры), якi не так даўно ўваходзiў у склад гурта "pro-jekt", не заўсёды жыў у Беларусi. Школу ён закончыў у Грузii i стасункi з аднакласнiкамi згубiў ажно на 15 год. Але ж зараз знайшоў паўкласа!

Карэн Карапецян: "Яшчэ як знайшоў! Так знайшоў, што не чакаў нават! Недзе чалавек 10-12. Гэты сайт для мяне пачаўся менавiта з аднакласнiкаў, потым ужо пайшлi ўсе сябры. Для мяне вельмi дзiвосна, што гэта сапраўды працуе. Вельмi крута, што я акрамя сваiх аднакласнiкаў нават змог знайсцi аднакласнiкаў свайго таты i мацi".

Карэн Карапецян: "Хоць маленькi, але ўдаленькi!!!"

Карэн Карапецян: "Круты i яшчэ круцейшы:) дзе хто?"

Чэмпiён па фрэндах Iлля Мiцько - больш за 200!!! Сярод iх без пытанняў можна сустрэць усiх зорак беларускага шоў-бiзу, якiя зарэгiстраваны на сайце. Аднак спявак гаворыць, што гэткая цiкавасць да сайту будзе нядоўгай:

Iлля Мiцько: "Зараз гэта крыху актуальна. Аднак я думаю праз тыднi 2-3, калi вы захочаце зрабiць такi рэпартаж, гэта ўжо будзе не для ўсiх актуальна"

Юны Iлля Мiцько


Шмат фрэндаў i ў Аляксея Хлястова (148 сяброў). Большая частка ягоных фрэндаў - маладыя прыгожыя дзяўчаты. Спявак прызнаўся, што кожны дзень яго спрабуюць дадаць у сябры каля 20 чалавек, але ўзаемнасцю ён адказвае не ўсiм, хаця i iмкнецца адказаць амаль кожнаму. Дзякуючы "Аднакласнiкам" 2 лютага Аляксей упершыню сустрэнецца са сваiм класам пасля заканчэння школы.

Аляксей Хлястоў: "З маiмi аднакласнiкамi я буду сустракацца ў гэтым годзе ўпершыню з таго часу, калi я пакiнуў сцены нашай роднай школы. Знайшлася Лена з нашага класа, яна выступiла арганiзатаркай, шмат каго адшукала i стэлефанавалася з усiмi".

Аляксей Хлястоў


Знайшлi мы на "Аднакласнiках" i Макса Мiрнага (20 сяброў) з жонкай Ксюшай (84 сябры). Дарэчы, на старонках Ксенii знаходзяцца ажно 100 фотаздымкаў сям"i Мiрных, яна ў гэтым пакуль сапраўдная рэкардсменка. У Макса сяброў на сайце не шмат - усяго 20. Дарэчы, сярод iх няма не тое што Валчкова, а наогул нiводнага тэнiсiста. Але ж будзем справядлiвымi, Валчкова ўвогуле не аказалася на "Аднакласнiках".

Ксенiя Мiрная: "Мне недзе каля года"


Ксенiя Мiрная: "У падарунках з Шанхая"


Затое ў сябрах Макса мы сустрэлi Алесю (149 сяброў), якая, дарэчы, ёсць у фрэндах i ў Алега Хаменкi. На яе старонцы мы знайшлi фотаздымкi спявачкi з Мiкалаем Баскавым пад пяшчотнай назвай "Я i Коля", Барысам Маiсеевым, дызайнерам Вячаславам Зайцавым. Сама ж Алеся ўжо ў поўнай меры змагла атрымаць асалоду ад моднага рэсурсу. Дзякуючы "Аднакласнiкам" яна змагла адпачыць у Егiпце па вельмi смешных коштах:

Алеся: "Калi я толькi лiтаральна зарэгiстравалася, адзiн малады чалавек з турыстычнага агенцтва напiсаў мне добрыя словы, i кажа: "Калi вы хочаце на мора, то звяртайцеся". Я кажу: "Хачу на мора!" Ён кажа: "Калi пажадаеце?" Я: "Лiтаральна зараз!" У 4 гадзiны ён мне напiсаў, а ў 8 мы ўжо ехалi ў Маскву, а ў 7 ранiцы паляцелi адтуль у Егiпет. Дзякуючы гэтаму сайту я вельмi добра адпачыла са сваiмi сябрамi".

Алеся: "Модны суддзя"


Алеся: "У гасцях у спецназу"


Трапiць у фрэнды да Ларысы Грыбалёвай (67 сяброў) незнаёмым амаль немагчыма, аднак адказаць на запыты яна спрабуе ўсiм:

Ларыса Грыбалёва:
"Я iм адразу тлумачу, што не магу дадаць у сябры, бо мне б паспець адказваць сваiм сапраўдным сябрам. А так, канешне, вельмi прыемна, пiшуць вельмi добрыя лiсты. Я нiбыта свой сайт адкрыла".

Ларыса Грыбалёва: "Я i ананас"


Ларыса
штодзень спрабуе дагрукацца да сваiх аднакласнiкаў:

Ларыса Грыбалёва: "Шмат хто з маiх аднакласнiкаў зарэгiстраваўся калiсьцi i зусiм не заходзяць на гэты сайт. Я ўжо пiшу-пiшу гэтыя лiсты кожны дзень, каб яны заходзiлi на сайт, аднак пакуль шмат хто не заходзiць".

Ларыса Грыбалёва: "4 красавiка 2006 года я была ў Амерыцы ў Дыснэйлэндзе ў штаце Фларыда"


Спявачка з "Мерри Попинс" Марына Берулава таксама спрабуе адшукаць "сваiх". Дарэчы, хвароба на "Аднакласнiкаў" не распаўсюджвалася больш нi на каго з яе зорнага сямейства. Нi на яе сястру Алесю, нi на мужа Алесi Сяргея Мiхалка.

Марына Берулава: "Гэта я пасля развiтання з букваром"


Марына Берулава: "Я ў першым шэрагу, трэцяя справа"


Свет беларускай моды на сайце прадстаўляе дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосцi Вольга Сярожнiкава. I вельмi паспяхова. Па колькасцi прафесiйных i прыгожых здымкаў яна можа паспаборнiчаць хiба што са старонкай знакамiтай беларускай мадэлi Кацярыны Даманьковай, а сярод яе сяброў нечакана аказаўся лiдэр расiйскай партыi СПС (Союз правых сил) Мiкiта Белых.

Вольга Сярожнiкава: "Я ў першым класе"


Вольга Сярожнiкава


Знайшлiся на сайце i палiтыкi. Пяць (!) Лукашэнкаў Аляксандраў Рыгоравiчаў. У аднаго нават амаль 400 фрэндаў. Сярод iх… Алег Хаменка.

Аднак ёсць на "Аднакласнiках" i "не падстаўныя" грамадскiя дзеячы, якiя самi рэгiстравалi свае анкеты. Намеснiк старшынi партыi БНФ Алесь Мiхалевiч сёння мае амаль 30 фрэндаў. Аднак больш нiводнага палiтыка ў ягоных сябрах знайсцi не атрымалася. I за фота ў рэйтынгу прагаласавалi ўсяго толькi 2 чалавекi…

Алесь Мiхалевiч

Подпiсы да фотаздымкаў рабiлi самi зоркi.


Аляксандра Чалей tut.by

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
9 °C Пахмурна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
12 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
10 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 76%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
7 °C Ясна, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 87%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100