eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Адносіны беларускіх студэнтаў да сістэмы вышэйшай адукацыі

З маленства мы звыкліся з думкаю, што для таго, каб дабіцца поспехаў у жыцці неабходна атрымаць вышэйшую адукацыю. А як да беларускай вышэйшай адукацыі адносіцца сучасная моладзь.

Безумоўна беларуская вышэйшая адукацыя лічыцца адной з лепшых на постсавецкай прасторы. Гэта ў нашай краіне могуць выкладаць курс вышэйшай матэматыцы, інжынернай графіцы, культуралогіі і філасофіі на адным узроўні нягледзячы на тое, вучыцца чалавек на інжынера ці на выкладчыка філасофіі. З кожным годам мы губляем таленавітых маладых людзей, якім цяжка навучацца па савецкай праграме. Шмат моладзі, якая добра валодае замежнай мовай, мае грошы і думае крэатыўна з’язджае за мяжу. Папулярнасцю карыстаюцца такія краіны, як Літва, Польшча, Чэхія, а таксама Расея.

Чаму беларускія студэнты не вельмі задаволены адукацыяй на сваёй Радзіме? Магчыма, што гэта звязана з шэрагам прычын. Па-першае, выкладанне прадметаў па спецыяльнасці і агульнаадукацыйных вядзецца на адным узроўні і самае цікавае тое, што кожны выкладчык лічыць свой прадмет самым важным і студэнт павінен дасканала разбірацца ў дысцыплінах, якія яму не вельмі патрэбны. Па-другое, моладзь не разумее навошта трэба перапісваць падручнік у сшытак на лекцыях. Па-трэцяе, чаму ў беларускіх студэнтаў няма бясплатнага выхаду на адукацыйныя рэсурсы ў інтэрнэце як у цывілізаваных краінах і шмат іншых пытанняў.

Каб лепш разабрацца ў праблемах беларускіх студэнтаў мы вырашылі спытаць у моладзі, што яны думаюць наконт сістэмы вышэйшай адукацыі ў нашай краіне.

Алена, студэнтка 4-га курса БДУ: “Я не зусім задаволена сістэмай адукацыі. Мне заўсёды не падабалася, што студэнты і выкладчыкі  мала размаўляюць наконт сучасных праблем. Каб добра зразумець якую-небудзь тэму можна проста прывесці сапраўдны жыццёвы прыклад, чым звяртацца да падручнікаў мінулага стагоддзя.”

Уладзімер, студэнт 3-га курса БНТУ: “Насамрэч, мне падабаецца сістэма вышэйшай адукацыі ў нашай краіне. Мне здаецца, што мы здолеем прынесці карысць для нашай дзяржавы, але тут адразу паўстае крышку іншае пытанне – як пасля атрымання адукацыі ўладкавацца на працу. Зараз любая арганізацыя жадае бачыць творчага, энэргічнага, разумнага супрацоўніка, які мае вопыт працы, а дзе яго ўзяць выпускнікам ВНУ? Вось менавіта галоўная праблема, з якой сутыкаюцца студэнты старэйшых курсаў.”

Антон, студэнт 5 курса БДУІР: “Безумоўна, наша сістэма яшчэ адстае ад еўрапейскай. Гэта датычыцца выкарыстання новых тэхналогій у сферы адукацыі. У мяне, як у будучага праграміста ёсць шмат ідэй, якія маглі б зрабіць лекцыі больш цікавымі, а семінары больш плённымі, але нажаль у нашай краіне праблемы з фінансамі і кіраўніцтва зацікаўлена ў развіцці аграгарадкоў, а не адукацыі.”

Вольга, студэнтка 1-га курса БДЭУ: “Калі я паступала в універ, то думала, что буду навучацца як паказваюць у амерыканскіх фільмах, але ўсё атрымалася не так... На лекцыях толькі пішы, на практычных занятках рабі задачы...усё вельмі сумна.”

Канешне, нельга казаць, што сістэма вышэйшай адукацыі ў РБ дрэнная. Безумоўна, праблемы ёсць, але іх трэба вырашаць як мага хутчэй, каб наступнае пакаленне з гонарам гаварыла : “Я студэнт беларускага універсітэта!”

// www.moladz.org / Nadzejka

 

 

 

 

 

 

 

Згодны!!!!!

..насамрэч вельмі і вельмі мяккі артыкул!!!...вышэйшай адукацыі ў Беларусі навогуле няма!! ( нууу кажу на прыкладзе БНТУ)))...проста марная трата часу...!!!...БНТУ+Размеркаванне+Армія = праца па знаёмству, а калі яго няма грузчыкам з дыпломам!!!!!..

Дзякуй, добры

Дзякуй, добры артыкул. амаль усе так ці інакш прайшлі праз пэўнае расчараванне ў сваіх уяўленнях аб вышэйшай адукацыі.

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
9 °C Пахмурна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Ясна, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
9 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100