eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

TOP-10 самых рамантычных месцаў Менска

У пошуках рамантыкі

 

TOP-10 самых рамантычных месцаў Менска

Калі ўсе кафэшкі, Макдональдсы і кінатэатры вы разам са сваім каханым ці каханай абышлі, не сьпяшайцеся расчароўвацца ў Менску. У кожным горадзе ёсьць месца рамантыцы.

 
1.Вул.Камуністычная. Трэба праехаць ад “Белай вежы” прыпынкі 2-а, і вы апынецеся ў атмасфэры маленькіх домікаў, з загадкавымі дварамі і мілымі лавачкамі. Калі вам пашанцуе і побач не б
удзе цікаўных бабулек-вартаўніц, можна зайсьці ў самыя домікі. Там кручастыя лесьвіцы і шыкоўныя падваконьнікі. Для такога месца падыходзяць размову пра гарады з душой, пра вандроўкі і каханьне…

 
2. Траецкае прадмесьце традыцыйна лічыцца рамантычным, таму каб знайсьці там свой куточак трэба пастарацца. Блукайце, карміце качак на Сьвіцязі, глядзіце адно адному ў вочы і шукайце растварэньня і каханьня…

 
3. Вул.К.Маркса нагадвае помнік савецкай архітэктуры, але і тут ёсьць месца “подзьвігу”, які завецца каханьнем. Там ёсьць аркі, арэлі і нейкая некранутасьц. У гэтым месцы добра размаўляць пра паэзію. І часам можна сустрэць Ніла Гілевіча. Чытайце вершы, асабліва пра каханьне і сьпяшайцеся, пакуль там не набудавалі гатэляў….
 
4. Знайсьць рамантыку можна за плошчай Свабоды. Гэта досыць урбаністычны раён, але там ёсьць спакой і побач царква, касьцёл, Ратуша. Тут добра размаўляць пра вечнае, у тым ліку і пра каханьне…

 
5. Для неардынарных людзей можна прызначыць спатканьне на могілках Усходніх ці Кальварыйкіх. Сябра пераконваў мяне, што менавіта там прачынаюцца сапаўдныя пачуцьці. Слабанярвовым не рэкамендуецца…

 
6. Лошыцкі парк – адначасова рамантыка і
horror. Гэтае месца мае цікавую гісторыю і легенду. Падыходзіць тым, хто любіць пераказваць сюжэты фільмаў кшталту “Яведаю, што вы зрабілі мінулым летам” і хто любіць кахаць…

 
7. Тыя, хто любяць зоркі, неба і экстрым, могуць адправіцца на дахі 12-павярховых дамоў непадалёк ад “Белай вежы”. У адным зь іх заўсёды адчыненыя дзьверы на дах. Тут трэба ўспамінаць астраномію, есьці марозіва, гядзець на сьвет іншымі вачыма і кахаць…

 
8. Плошча Перамогі – досыць дынамічны раён, але варта зрабіць некалькі крокаў за Палац Мастацтваў, і вы апынецеся ў вельмі спакойным і рамантычным месцы – ля касьцёла сьв.Роха. Там побач няма зэдляў, так што падрыхтуйцеся да размоў пра сьвятое і каханьне стоячы…

 
9. Дом гісторыі кіно знаходзіцца на Плошчы Незалежнасьці, па левы бок ад Чырвонага касьцёла. Акрамя таго, што там вы можаце ўбачыць рэтра кіно, варта пасядзець на лавах пад вярбой, пагаварыць пра любімыя фільмы і каханьне…

 
10. Кансерваторыя. Вясной тут адкрываюць вокны і музыка ільецца з кожнага кутка. Тут можна проста маўчаць, слухаць і думаць пра каханьне…

 Знаходзьце час у жыцьці і месца ў жыцьці ня толькі подзьвігам, але і сапраўдным, шчырым пачуцьцям. Каханьня вам, кветак і … рамантыкі!

 

 

//www.moladz.org/Адар’я Гуштын

 

 

 

 

 

 

 

*дахі

*дахі 12-павярховых дамоў непадалёк ад “Белай вежы”. У адным зь іх заўсёды адчыненыя дзьверы на дах. *
падкажыцеК,алі ласка,у якім менавіта! вельмі хочыцца паляжаць пад небам))))

Дадайце сквер за бібліятэкай

Дадайце сквер за бібліятэкай, бо там рэальна прыгожа.

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
14 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Заходні да Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-scattered
Надвор`е ў Гомелi
15 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
24 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 50%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
20 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 64%
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
20 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 73%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

 

Нашы партнёры


 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100