eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

5 простых метадаў, як падняць настрой

Мы жывем у такі час, калі падзеі змяняюцца з вялікай хуткасцю і здараецца так, што мы можам радавацца зменам ці, наадварот, – сумаваць. І вось каб не хадзіць з сумным тварам прапаноўваем вам 5 вельмі простых спосаба каб падняць настрой.

1 спосаб – пойце!

Усе даўно ведаюць, што песня будаваць і жыць дапамагае. Таму каб жылося лепей можна спяваць розныя вясёлыя песні. Каб падняць настрой не абавязкова быць таленавітым спеваком з меццо-сапрана. Тэлефон, лыжка, відэлец, гантэлі – усё гэта можа стаць мікрафонам. Ваша кватэра – гэта вялікая сцэна, а люстра – аудыторыя. Дазваляецца пець усё, што заўгодна – папсу, народныя хіты, нават рамансы. Самае галоўнае, каб песня была ад чыстага сэрца і з пазітыўным сэнсам.

2 спосаб – чытайце прышпільныя гісторы:))

Звычайна ў інтэрнэце можна знайсці вялікую колькасць жартоўных гісторый. Вы можаце паглядзець па рэйтынгу самую файную гісторыю і наперад...Вельмі добра, калі вы маеце развітае ўяўленне і можаце вельмі лёгка апынуцца ў цэнтры падзей (ніхто вам не забараняе стаць галоўным героем). Проста памятайце, што ўсмешкі і добры настрой – гэта першы крок да радаснага і бесклапотнага жыцця.

3 спосаб – сустрэньцеся са сваімі сябрамі

Здараецца так, што ні песні, ні гісторыі не дапамагаюць. У такім выпадку можна прапанаваць яшчэ адзін безадмоўны спосаб – сябры. Яны ведаюць вас вельмі даўно, добра разбіраюцца ў вашых праблемах, гатовыя дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Даўнія сябры дзеляць з вамі не толькі радасць, але і сум. Звычайна хапае проста адной добрай размовы і цёплай усмешкі, каб вам стала крышку лягчэй і каб у сэрцы з’явіўся праменьчык сонейка.

4 спосаб – заняткі спортам

Заняткі спортам дапамагаюць у выпадку, калі чалавек сумуе на працягу доўгага часу. Каб зняць стрэс можна займацца йогай. Гэта можна рабіць не толькі ў групах, але і дома выкарыстоўвая спецыяльныя касеты. Праз некаторы час вы адчуеце прыліў сіл і энэргіі і напэўна пажадаеце прыняць позу вясновага матылька, калі будзеце адпачываць з сябрамі. Таксама някепска калі вы будзеце плаваць у басейне. Раней людзі верылі, што вада мае ачышчальную сілу, а ў 21 стагодзі нам ніхто не перашкаджае выкарыстоўваць яе ў спартыўных цэнтрах. Каб “выкідваць” дрэнныя эмоцыі можна запісацца на заняткі па барацьбе, але там трэба быць вельмі асцярожным, бо без пэўнай падрыхтоўкі вельмі лёгка зарабіць сабе траўму. Карацей вы можаце выбраць той від спорта, які больш падабаецца і атрымліваць ад заняткаў добрыя эмоцыі і бадзёры настрой.

5 спосаб – выезд на прыроду

Калі вам вельмі цяжка знайсці выйсце са свайго становішча – паспрабуйце выехаць за горад. Безумоўна ў час тэхнічнага развіцця людзі сталі больш падобныя на робатаў, якія заўсёды працуюць і забываюць пра самае галоўнае – сувязь з прыродай. Паспрабуйце раз на тыдзень выязджаць у лес, на возера або проста да сваіх бабуль і дзядуль на вёску без камп’ютэра, мабільнага тэлефона. Дыхайце свежым паветрам і атрымлівайце асалоду ад прыгажосці, якую мы губляем у штодзенным жыцці.

Насамрэч, калі выкарыстоўваць усе гэтыя 5 спосабаў комплексна, то ў хуткім часе вы будзече адчуваць сабе лепш, і магчыма, што ваш добры настрой будзе дапамагаць іншым людзям вырашаць свае праблемы з усмешкай.

//www.moladz.org/Nadzejka

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
9 °C Пахмурна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
12 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
10 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 76%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
7 °C Ясна, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 87%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100