eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Вiктар Шалкевiч выступіць у Мінску

фото23 лютага ў малой залі к/з “Мінск” адбудзецца сольны канцэрт Віктара Шалкевіча і прэзэнтацыя яго дыскаў "Смутны беларускі блюз" і "Балады і рамансы".

Віктар Шалкевіч - акцёр, паэт, шоўмэн і знаны бард, бацька “бруднага беларускага блюзу". Жыццё і творчасць беларускага музыкі поўнае ўсмешак і цікавостак. Напрыклад, у Празе бард аднойчы граў разам з тамтэйшым сенатарам Сватаплукам Карасэкам. "За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры" быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі, кавалерамі якога Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг… Саркастычныя хіты гарадзенца сталі класікай сучаснага гумару ў бардаўскай песні.

Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку, “Басовішча-92”, “Восень бардаў-93” (Польшча). На рахунку ў музыкі альбомы “Правінцыя”, “Смутны беларускі блюз”, “Балады і рамансы”, “Добрай раніцы”, “За сто крокаў ад Вострае Брамы”, “Гарадзенец прызямліўся ў Менску”, а таксама польскамоўная кружэлка “Enigmatyczne kino Lwow” (“Таямнічы кінатэатр Львоў”).

Праўда, на словы Віктара Шалкевіча, зараз у яго жыцці наступіў “крыху банальны перыяд”: “Становіцца ўсё больш працы, якую трэба рабіць, і рабіць добра - кажа шоў-мэн. - З аднаго боку - гэта нармальна. А з другога - час ад часу сумуеш па тых днях, калі быў малады і нікому не вядомы. Сядзеў дома і чакаў тэлефоннага званка.” Нягледзячы на “банальнасць”, за апошнія месяцы бард выступіў у Грузіі, злятаў з канцэртам да суайчыннікаў у Іркуцк, а зараз плануе падарожжа ў “экзатычную краіну”, назву якой трымае ў сакрэце.

Плыткі "Смутны беларускі блюз", "Балады і рамансы", песні з якіх прагучаць на канцэрце 23 лютага, выпушчаныя ажно ў канцы ХХ ст. “Але яны да гэтай пары актуальныя і будуць такімі заставацца! Акрамя таго, альбомы дарагія мне як першая спроба прафесійнага запісу” - кажа “гарадзенец, які прызямліўся ў Менску” пра кружэлкі. І запэўнівае: “Прадказальным вечар не будзе!”

Ведаючы Віктара Шалкевіча, у гэтым можна не сумняваюцца. //http://afisha.tut.by/

 

 

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
13 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 18 км/г, ад. вільготнасць 23%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 30%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 33%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100