eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Аўтарскі праект Зьміцера Кіселя "Брэст – Літоўск. 9 сьнежня 1917 года..."

У пачатку сьнежня 1917 года на Усходнім фронце знаходзілася болей за 1,7 млн германскіх салдатаў. Войскі Германіі акупіравалі значную частку тэрыторыі Расеі, у тым ліку звыш 50 тыс. кв. км тэрыторыі Беларусі (на захад ад лініі Дзьвінск-Сьвянцяны-Пінск). Немцы ўвялі жорсткія ўмовы для мясцовага насельніцтва: вялікія паборы, падаткі, штрафы. Маладых людзей вывозілі на працу ў Нямеччыну, ствараліся лягеры.

 У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Большая палова працаздольных мужчынаў беларускай вёскі была мабілізаваная і адпраўлена на фронт. З Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію каля 700 тысячаў чалавек. За час вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта на 19%, пшаніцы – на 22%, бульбы – на 35%.

 Па ўсёй Эўропе, як і па Беларусі, пракацілася хваля тыфу, халеры, чумы выкліканыя вайною. Ад гэтых хваробаў памерла некалькі сот тысячаў мірных жыхароў Беларусі.

 У гэты складаны момант нацыянальна-дэмакратычныя сілы Беларусі выказалі пэўныя мэты, ідэі й задачы. Стварэньне нацыянальнага войска, нацыянальнае дзяржавы і не даць магчымасьці падзяліць Беларусь. Вялікім ударам з боку нямецкай акупацыйнай  адміністрацыі па нацыянальным руху было зачыненьне "Нашай Нівы" пад рэдактарствам Янкі Купалы. Нямецкая, як царская, а потым бальшавіцкая адміністрацыя ў 1915-16 гадах пачалі разгон нацыянальных аб'яднаньняў, газетаў і інш. Але ўжо ў пачатку 1916 году на тэрыторыі, якая была пад акупацыяй Нямеччыны, разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух. Да канца 1917 года нацыянальна-дэмакратычны рух Беларусі дасягнуў вялікіх посьпехаў. Дэлегаты ад нацыянальных сілаў прымалі ўдзел у розных Сусьветных сходах, прымалі агульнаеўрапейскія каштоўнасьці, заяўлялі аб існаваньні народа беларускага.

 Наўкол грымела вайна. Цяжкія ўмовы склаліся на Беларусі. Дзеячы нацыянальнага руху вымушаныя былі рабіць вельмі рашучыя крокі, каб ня даць ворагам зьнішчыць Беларусь.                                               

 9 сьнежня 1917 году паміж ужо Савецкай Расеяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага края, у Брэст-Літоўск накіравалася дэлегацыя ад нацыянальнага руху. Дэлегацыя на чале з А. Цвікевічам (з 1923 па 1925 год прэм’ер-міністар БНР), нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасьць афіцыйнага статуса, здолела данесьці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасьць і непадзельнасьць ягонай тэрыторыі, неабходнасьць нацыянальнага самавызначэньня. Трэба адзначыць, што бальшавіцкія дзеячы зусім інакш думалі аб Беларусі.

 Яшчэ 27 лістапада 1917 году абраныя на ўсялякіх з'ездах выканаўчыя камітэты аб'ядналіся і стварылі Выканаўчы камітэт Савета працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў  Заходняй вобласці і фронту (Абылвыкамзах).  Старшынём камітэта быў абраны бальшавік М. Рагозінскій. Аблвыкамзах стаў галоўным органам камуністычнай улады на тэрыторыі Беларусі, якая не была пад акупацыяй нямецкага войска. Абылвыкамзах у чарговы раз падкрэсьліў і пацьвердзіў ідэю камуністаў аб тым, што беларускай нацыі, культуры не існуе. Актыўна аб гэтым выказваўся А.Мяснікоў, К. Ландер і інш. Яны лічылі, што Беларусь гэта частка РСФСР, а насельніцтва  трохі апалячанае. Гэта ўсё выклікала антынацыянальныя, антыбеларускія дзеяньні з боку бальшавікоў. Пачаліся ганеньні на беларускую самасьвядомую інтэлігенцыю, арышты і растрэлы нацыянальных актывістаў, зьнішчэньне культуры, традыцыяў, мовы і гісторыі. Бальшавікі проста не прызнавалі існаваньня нашае нацыі!

 Алесь Цвікевіч, будучы добрым аратарам, публіцыстам, па некаторых звестках, здолеў падняць пытаньне аб Беларусі на перамовах, але мірны ход гэтых перамоваў па віне Л. Троцкага быў сарваны...

 Мірныя перамовы ў Брэст – Літоску ў сьнежні 1917 года гэта вельмі важная дата ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Бо, менавіта гэтыя перамовы вырашалі будучыню Беларусі, якая ў той момант была полем баёў у вогнішчы Першай Сусветнай вайны.

 Амаль праз некаль сутак пачаў сваю працу І Усебеларускі Кангрэс, куды з дакладам аб перамовах накіраваўся Алесь Цвікевіч...

Зміцер Кісель

 

 

"Успаміны пра БНР" (Галоўная старонка)

 

 

 

 

 


ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 76%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
14 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 51%
day-broken
Надвор`е ў Гомелi
14 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 82%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
13 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 66%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 71%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100