eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Аўтарскі праект Зьміцера Кіселя “БЕЛАЯ НОЧ... Першы Усебеларускі Канг

Чаму БЕЛАЯ НОЧ? Такая назва дана з-за таго, што менавіта ў сьнежаньскую ноч 1917 года дэлегаты Кангрэсу прынялі рашучыя рэзалюцыі і вырашылі беларускае пытаньне. Гэта сапраўды была белая, сьветлая беларуская ноч, якая стала шляхам да незалежнасьці...

15 снежня роўна 90 год, як нацыянальна-вызвольны рух Беларусі правёў Першы Усебеларускі Кангрэс.

Беларускія нацыянальныя дзеячы зрабілі вельмі рашучы крок склікаўшы першы ў гісторыі Беларусі Кангрэс, на якім канкрэтна паставілі пытанне аб будучыні. Гэтае пытанне было не проста пастаўлена, але абгрунтавана і вырашана. Безумоўна, што гэта не спадабалася бальшавікам, і тыя пайшлі на разгон Кангрэса. Дэлегаты І Усебеларускага Кангрэса прынялі слушныя пастановы:

(...) Абласны камітэт пры Ўсерасійскай Радзе Сялянскіх Дэпутатаў, Маскоўская Выканаўчая Камісія, Вялікая Беларуская Радая, Часовае Краявое Бюро і т. п. арганізацыі неадкладна спыняюць сваё існаванне і перадаюць усе свае справы і прыналежнае ім маёмасць у распараджэнне Рады Кангрэса...

Гэта выпіска з дакумента І Усебеларускага Кангрэса сведчыць пра тое, што рэальная ўлада захоўваецца ў руках Рады Кангрэса, а Рада складалася з нацыянальных дзеячаў. Безумоўна, што бальшавікі не маглі з гэтым пагадзіцца і працягвалі сваю дзейнасць, але ўсе свае штабы перанеслі на тэрыторыю РСФСР.

Беларускія нацыянальныя дзеячы не дапусцілі прыходу да ўлады у 1917 годзе бальшавікоў, што выраватала беларускі народ ад прыгнётуа і знішчэння, як нацыі, бо бальшавікі не глядзелі на Беларусь, як на краіну. Бальшавікі бачылі Беларусь Заходнім краем РСФСР, дзе мясцовае насельніцтва апалячанае. Сябры Аблвыкамзаха і яго старшыня Аляксандр Мяснікоў не прызнавалі нічога беларускага і вялі антынацыянальную прапаганду. Не трэба забываць і словы Леніна аб тым, што ўусе былыя народы Расійскай Імперыі стануць хворастам у вялікім полыме сусветнай рэвалюцыі. У бальшавікоў быў план, так званай пралетарскай рэвалюцыі свету, план “Х”. Дзеля ажыццяўлення гэтага плана бальшавікі гатовыя былі ахвяраваць усе народы былой Расійскай Імперыі ў тым ліку і народ Беларусі. Таму скліканне і прыняцце рэзалюцый і дэкларацый аб барацьбе за незалежнасць на І Усебеларускім Кангрэсе проста не дала магчымасці бальшавікам ажыццявіць свой план на нашых землях. Кангрэс не даў магчымасці парабавання і знішчэння этнасу.

 

І Усебеларускі Кангрэс шмат ад чаго выраватаў Беларусь і беларусаў. Безумоўна, што спыніць усю навалу ўплыву бальшавікоў было немагчыма, але часткова гэта было зроблена.

Нацыянальныя дзеячы аб’ядналіся пад агульнай ідэяй, якую паставілі ў момант працы Усебеларускага Кангрэса – пабудова нацыянальнай дзяржаўнасці.

 

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская Сацыялістычная Грамада адразу аднавіла сваю дзейнасць. Адначасова паўстала мноства нацыянальна-дэмакратычных арганізацый.

У Беларусі да лютага 1917 года дзейнічалі дзве наймацнейшыя нацыянальныя арганізацыі Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (БТДП ад В) пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта і Саюз незалежнасці і непадзельнасці Беларусі (СННБ) пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага.

 

Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны аб'ядноўвала некалькі сот прадстаўнікоў інтэлегенцыі, службоўцаў, духавенства. Адныя з актыўных дзеячаў Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны былі Павел Аляксюк, Аляксандр Левіцкій, Аркадзь Смоліч, Максім Багдановіч, Антон і Іван Луцкевічы, гэтыя ж усе дзеячы складалі Цэнтральную Раду БТДП ад В.

 

Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны абвесціла сябе Беларускім нацыянальным камітэтам. БНК пачаў даволі энергічную прапагандысцкую працу, адраджэнне нацыянальнай культуры, папулізацыю ў грамадстве ідэі аб нацыянальнай незалежнасці, грамадзянскім праве. БНК 10 сакавіка 1917 года правёў першы беларускі, самастойны мітынг пад бел-чырвона-белымі сцягамі і лозунгамі "Жыве Беларусь!". На мітынг памкнулася каля 30 тысяч грамадзян перад якімі на беларускай мове выступілі Павел Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Раман Скірмунт, У. Фальскій. Ф.Шантырь. Праз двое сутак, 12 сакавіка 1917 года Беларускі нацыянальны камітэт на чарговым мітынгу выказвае свае патрабаванні - дасягненне прызнання ў свеце Беларусі і правы на незалежнасць. Гэты мітынг выклікаў абурэнне і пратэст супраць БНК у Часовага Урада, які не збіралаўся прызнаваць незалежнаю Беларусь. Бальшавікі наогул прынялі БНК як аб'яднанне польскіх паноў, а на прызнанне Беларусі выказалі "Беларусь з'яўляецца Заходнім бокам РСФСР і існаванне беларускай нацыі немагчыма!"

 

Беларускі нацыянальны камітэт выказаўся аб патрэбе нацыянальнага з'езду. 25-27 сакавіка 1917 года ў Мінску адбыўся з'езд Беларускіх нацыянальных арганізацый. Удзел у нацыянальным з'ездзе прыняло больш за 150/180 чалавек. Палітычны спектр з'езду быў прадстаўлены адроджанай Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ) пад лідэрствам Аркадзя Смоліча, Каталіцкай дэмакратычнай партыяй (КДП) пад лідэрствам ксяндза Віцэнта Гадлеўскага, Народнай дэмакратычнай партыяй (НДП) пад лідэрствам Рамана Земкевіча, Саюзам незалежнасці і непадзельнасці Беларусі (СННБ) пад лідэрствам Вацлава Ластоўска, Беларуская Партыя Народных Сацыялістаў (БПНС) пад лідэрствам Рамана Скірмунта а таксама прысутнічалі дробныя нацыянальна-дэмакратычныя таварыствы. З'езд прызнаў і павітаў Лютаўскую рэвалюцыю і Часовы урад, а таксама выказаў неабходнасць барацьбы з ворагамі і весці барацьбу за волю, справядлівасць і незалежнасць. Дэлегаты з'езду бачылі ў складзе Беларусі Мінскаю, Магілёўскую, Гарадзенскую, Віцебскую, Віленскую, частку Смаленскай і Чарнігаўскай губерні. Дэлегаты з'езду выказалі свой пратэст Літоўскай нацыянальнай радзе, якая спрабавала аднесці Літве Вільнюс (зараз сталіца Літвы) і яго ускраіны. Таксама на з'ездзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў Мінску Беларускай краявой радыя (БКР). Да яе стварэння і выбараў у Раду з'езд нацыянальных арганізацый Беларусі абвясціў сябе вышэйшай краявой інстытуцыяй, а выканаўчым органам стаў Беларускі нацыянальны камітэт у кіруючы склад якога было абрана 18 чалавек. БНК абраў прэзідыўм з 5 чалавек: Раман Скірмунт (старшыня), Павел Аляксюк і Валер Фальскій (намеснікі Скірмунта), Лявон Заяц (скарбнік) і Браніслаў Тарашкевіч (сакратар). З'езд Беларускіх нацыянальных арганізацый даручыў БНК склікаць настаўніцкі і сялянскі з'езды, арганізаваць магутную прапагандыйскую працу, маштабнае выданне нацыянальных газет, кніг, часопісаў, заснаваць грамадства "Асвета". У "Асвеце" павінны працаваць вядомыя дзеячы беларускай культуры - Вячаслаў Ігнатоўскі, Вацлаў Ластоўскі, Максім Багдановіч, Янка Купала, і інш., якія бы прапагандавалі нацыянальныя традыцыі, гісторыю, мову і інш. "Асвета" была створана і з'явілася наймацнейшай сілай, якая несла ў народ нацыянальныя традыцыі, самавызначэнне. З'езд пастанавіў аб адкрыцці беларускамоўных школ, аб уводзінах на землях Беларусі адзінай беларускай мовы, як дзяржаўнай. Для таго, што бы сапраўды вызначыць карту этнаграфічнага рассялення беларусаў была створаная адмысловая камісія ў складзе вядомых навукоўцаў Любаўскага, Доўнар-Запольскага, Шахматава і Карскага.

 

З'езд Беларускіх нацыянальных арганізацый прыняў рашэнне правесці перамовы з Часовым урадам аб прызнанні БНК у якасці вышэйшага органа дзяржаўнай улады ў Беларусі. Дэлегацыю ад з'езду дэманстратыўна не прыняў Часовы ўрад.

Супраць Беларускага нацыянальнага камітэта выказаліся бальшавіцкія ўтварэнні: Мінскій камітэт Усерасійскага сялянскага саюза, выканкам Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні.

З'езд паказаў, што ў пачатку 1917 года адбываўся працэс кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху.

У гэты момант Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) узяла курс на мірнае рэфармаванне палітычнага ладу на Беларусі. Сябры Грамады вельмі хваляваліся за лёс Бацькаўшчыны, а асобна за тое, каб яна не была разарванай на дзве часткі паміж Германіяй і Расіяй. Беларуская сацыялістычная грамада выдавала грамадска-палітычную газету “Грамада”, якая несла ідэі БСГ у народ. БСГ падтрымала вядзенне вайны да перамогі, але пры гэтым сябры Цэнтральнай Рады БСГ рабілі ўсе намаганні на фарміраванне свайго нацыянальнага войска.

Вясной 1917 года пачала сваю дзейнасць Беларуская Партыя Народных Сацыялістаў (БПНС) лідэрам і адным з заснавальнікоў якой з’яўляўся Раман Скірмунт. БПНС імкнулася да прызнання незалежнасці Беларусі, нацыянальнага адраджэння, канфіскацыі зямель у польскіх паноў і расійскіх гаспадароў. БПНС з’явілася адной з арганізатараў нацыянальнага з’езда 25-27 сакавіка 1917 года.

 

У перыяд з красавіка па ліпень 1917 года нацыянальна-дэмакратычныя сілы Беларусі дасягнулі вялікіх поспехаў, а галоўнае аўтарытэтнасць і зацікаўленасць нацыянальным рухам у народа узрасла. У красавіку 1917 года была арганізаваная Беларуская Хрэсціянская Дэмакратыя (БХД) пад кіраўніцтвам ксёндза Адама Станкевіча, а таксма ў гэты момант узнікае моцнае нацыянальнае таварыства пад началам Фабіяна Акінчыца. БХД падтрымала праграму БПНС, а таксама выказала пабудову Беларусі па хрэсціянска-дэмакратычным прынцыпам. Беларуская Хрэсціянска Дэмакратыя дасягне свайго піку ў 20 гады ХХ стагоддзя. БХД пачала арганізоўвацца шчэ ў лютым 1917 года, як нацыянальна накіраваная партыя.

8-12 ліпеня 1917 года ў Мінску адбываецца другі з’езд беларускіх нацыянальных сілаў. На з’ездзе дэлегаты выступілі за спыненне дзейнасці Беларускага нацыянальнага камітэта, што і адбылося. Змест БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (ЦРБА). Узначаліў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый Язэп Лёсік. ЦРБА падкрэсліла асноўныя свае патрабаванні і ідэі: развіццё культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска і незалежнай дзяржавы.

 

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух да канца лета 1917 года аб’ядноўваў вакол сябе ўсю беларускую інтэлігенцыю, а таксама самасвядомых беларусаў да якіх цягнуліся і простыя працуючыя. Людзі вельмі захапляліся вывучэннем невядомай раней ім гісторыі, культуры, мовы. Народ імкнуўся да будаўніцтва нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці. Нацыянальныя партыі ў сярэднім налічвалі ад 2.000 да 3.500 сяброў. Напрыклад Беларуская Сацыялістычная Грамада на некаторым звесткам налічвала ў верасні 1917 года каля 8-9 тысяч сяброў, а Беларуская Партыя Народных Сацыялістаў каля 5 тысячаў сяброў. Вялася вялікая інфармацыйная прапаганда.Беларуская Сацыялістычная Грамада выдавала каля 8 сваіх пячатных выдання, сярод якіх “Наша Ніва”, “Гамада”, “Вольны Голас” і інш. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый выдавала газету “Вольная Беларусь” рэдактарам якой быў кіраўнік ЦРБА Язэп Лёсік. “Вольная Беларусь” была накіравана на розныя грамадскія колы, але паўсюль несла і абуджала нацыянальную самасвядомасць, прызывала да барацьбы супраць ворагаў народа. Дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных сілаў вельмі палохала бальшавікоў і выклікала моцнае абурэнне на нацыянальны рух. Бальшавікі ў пачатку восені 1917 года зрабілі замах на раскол нацыянальнага руху Беларусі. Бальшавік Аляксандр Чарвякоў стварае Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП), але БСДРП не здольна была стаць альтэрнатывай нацыянальным партыям і раскалоць рух.

 

25 кастрычніка 1917 года бальшавікі сілаю стрэльбы, насільна захапілі ўладу у свае рукі. У хуткім часе яны пачалі уводзіць свой бальшавіцкій рэжым, які прынясе на нашую Бацькаўшчыну смерць, голад і поўную анархію. Пасля кастрычніка 1917 года бальшавікі зрабілі спробу падпарадкаваць сябе Беларусь, але нацыянальныя сілы паўсталі супраць. Камуністы стваралі сваю мясцовую адміністрацыю: Мінскі Савет, Аблвыкамзах, Ваенна рэвалюцыйны камітэт Западнага фронта. У сярэдзіне лістапада 1917 года камуністы надзеляць асноўнымі функцыямі Аблвыкамзах, які стане мясцовым урадам бальшавікоў на Беларусі. Аблвыкамзах распачне антынародную дзейнасць, яго кіраўніцтва не прызнае існавання нашай нацыі, а тым больш права на незалежнасць і свабоду. Безумоўна, што стрымаць такога нацыянальна-вызваленчы рух не мог.

 

У пачатку лістапада 1917 года для ўзмацнення сваіх правоў і магчымасцей Цэнтральную раду беларускіх арганізацыі перабудоўваюць у Вялікую Беларускую раду (ВБР). ВБР стала моцным кардынацыйным цэнтрам белакага нацыянальнага руху. Старшынём ВБР быў абраны В.Адамовіч. А.Гарун, А.Смоліч, Л. Сівіцкая, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі і інш. уваходзілі ў выканаўчы камітэт ВБР. Вялікая Беларуская рада з’яўлялася найвышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларусі. ВБР выступіла за стварэнне беларускага нацыянальнага войска і пабудову незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Вялікая беларуская рада, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская народная грамада і інш. не прызналі бальшавіцкую ўладу на Беларусі і рэвалюцыю ад 25 кастрычніка 1917 года. Нацыянальныя дзеячы лічылі гэта антыдэмакратычным бунтам бальшавікоў, які нясе дыктатуру, акупацыю і анархію, што і адбылося праз некалькі гадоў.

ВБР, як нацыянальны цэнтр, не прызнала Аблвыкамзах, які з’яўляўся вышэйшым адміністратыўным органам бальшавікоў на Беларусі. Беларускія дзеячы разглядалі яго як выключна франтавы орган, які не адказвае патрабаванням народа. Вялікая беларуская рада рабіла ўсе намаганні, каб пераканаць Аблвыкамзах у тым, што нацыя беларусы існуе, што мы маем права на незалежнасць. ВБР патрабавала спыніць ганьбу на мову, культуру і інш. Аблвыкамзах доўга ўсяго не трымаў і абвясціў жаданне беларусаў на самавызначэнне і незалежнасць як контррэвалюцыю.

 

У канцы кастрычніка 1917 года нацыянальна настроеныя вайскоўцы правялі з’езд беларускіх афіцэраў і жаўнераў. З’езд прыняў рашэнне аб стварэнні свайго нацыянальнага войска. Таксама была створана Беларуская вайсковая цэнтральная рада (БВЦР), якая oзяла на сябе стварэнне беларускага войска. Кіраўніком БВЦР абраны Сымон Рак-Міхайлоўскі, кіраўніком штаба беларускіх войск абраны Кірыян Кандратовіч. Яго памочнікамі былі генерал-маёр Пажарскі, палкоўнік Камароўскі і парутчык Кастусь Езавітаў. БВЦР бычала сваёй асноўнай задачай фармаванне войска дзеля абароны нацыі, роднай зямлі і правоў беларускага народа на самавызначэнне і набыццё незалежнасці. На Беларусі і за яе межамі пачалося фармаванне беларускіх вайсковых атрадаў, палкоў, дывізій. Кастусь Езавітаў на Румынскім фронце стварыў беларускі вайсковы корпус. У лістападзе-снежне 1917 года пачало афармляцца беларускае нацыянальнае войска і лік жаўнераў даходзіў да 120 тысячаў. Бальшавікі пачалі падрыхтоўку да гвалтоўнага разгону і поўнага знішчэння дзеячаў Беларускай вайсковай цэнтральнай рады і самой рады. У хуткім часе свой план яны ажыццявілі. Рашучую ролю ў фарміраванні беларускага войска адыгралі Капрыян Кандратовіч, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Раман Скірмунт, Станіслаў Булак-Булаховіч, Тамаш Грыб і інш. Былі вялікія цяжкасці ў кіраванні БВЦР. Утвораныя на розных франтах беларускія арганізацыі і вайсковыя фармацыі спрабавалі наладзіць кантакт з генералам Кандратовічам, але, нажаль, безвынікова. Загады па тэлеграфе і інструкцыі сыходзілі толькі ад малодшых афіцэраў ЦБВР і кіраўніцтва яе палітычнага аддзелу. Не маючы над сабой палітычнага кіраўніцтва, Кандратовіч чакаў. Дайшло да таго што ён парваў прапанаваны яму да падпісання дакумент. Малодшыя афіцэры давялі Прэзыдыюму ЦБВР, што яны пакінуць вайсковы аддзел, калі генерал застанецца яго кіраўніком. Выканаўчы камітэт ЦБВР адхіліў генерала Кіпрыяна Кандратовіча ад кіраўніцтва аддзелам і передаў паўнамоцтвы паручніку Кастусю Езавітаву. БЦВР здольна была сфарміраваць спецыяльны атрад для аховы І Усебеларускага Кангрэса. У пачатку студзеня 1918 года над фармаваннем нацыянальнага войска навісла вялізная пагроза з боку бальшавікоў, які рыхтаваліся для разгона БВЦР і арышту яе дзеячаў.

 

Беларускія нацыянальныя дзеячы бачыўшы ўсе рэальныя абставіны, у якіх апынулася Беларусь, разумелі патрэбу ў абранні свайго шляху. Усё павінна было вырашыцца на І Усебеларускім кангрэсе.

Яшчэ ў канцы 1916 г. Максім Багдановіч пісаў, што наступаюць "суровыя і важныя часы", калі будзе вырашацца "ўвесь далейшы кірунак жыцця нашага краю", таму заклікаў усіх свядомых беларусаў яднацца і працаваць, каб "быў чутны і наш голас — голас Маладой Беларусі".

 

Праз год, у снежні 1917 года, у Мінску на Усебеларускім з'ездзе ці кангрэсе, як яго сталі называць пазней, беларускія партыі і арганізацыі здолелі паяднацца дзеля агульнай найвышэйшай мэты — пабудовы вольнай Беларусі.

Клопат па скліканні на 15 снежня Усебеларускага Кангрэса ўзяла на сябе Вялікая Беларуская Рада і Беларуская вайсковая цэнтральная рада.

Адкрыў І Усебеларускі Кангрэс старшыня Беларускай вайсковай цэнтральнай рады Сымон Рак-Міхайлоўскі. Ваенны аркестр зайграў "Марсельезу". "Няхай жыве Беларуская Рэспубліка!", — гучна разнеслася па тэатру. Хор праспяваў беларускую марсельезу "Ад веку мы спалі", гімн "А хто там ідзе?" на словы Янкі Купалы. Пасля з'езд хвілінай маўчання ўшанаваў памяць усіх змагароў-беларусаў, якія загінулі ў барацьбе за волю. Было заслухана каля 40 прывітанняў. Кангрэс заслухаў даклад А. Бонч-Асмалоўскага, які вынес пытанне аб зямельнай праблеме. Толькі вось на гэтае пытанне Кангрэс не здолеў рашуча і канкрэтна адказаць. Вельмі цёпла, з воплескамі дэлегаты кангрэса сустрэлі выступленне салдата-ўкраінца. На другі дзень з'езд працягваў работу ў зале былога Шляхецкага Дома.

 

15 снежня з'ехаліся 1872 дэлегаты, з іх 1167 з рашаючым голасам. Гэта былі прадстаўнікі вёскі і горада, Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, войска, бежанскіх саюзаў і камітэтаў, прафсаюзаў, палітычных партый і арганізацый. Нягледзячы на розніцу ў поглядах, прыйшлі да згоды. 17 снежня ўвечары пачалося пленарнае пасяджэнне з'езда. На парадку дня — пытанне аб краёвай уладзе. Канчатковы тэкст рэзалюцыі рыхтавала Рада з'езда. У ноч з 17 на 18 снежня пачалася вялікая справа, але ніхто не думаў, што блізка злачынцы, якія замахнуліся на высокі Нацыянальны Сход у самы адказны момант яго дзейнасці. Аднагалосна прымаецца першы пункт рэзалюцыі, у якім абвяшчаецца стварэнне са свайго складу Усебеларускага савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Даведаўшыся аб тым, што робіцца на кангрэсе Аблвыкамзах даў загад салдатам разагнаць яго, каб пакінуць за сабою ўладу. Але без арыштаў не абыйшлося. Прыйшлі разганяць Кангрэс ад імя Аблвыкамзаха нарком унутраных спраў Рэзаўскі, начальнік мінскага гарнізона Крывашэін. Яны аб'явілі з'езд распушчаным, а прэзідыум арыштаваным. У залу ўварваліся салдаты Першага мінскага рэвалюцыйнага атрада пад камандаваннем Рамнёва. Дэлегаты супраціўляюцца. Спачатку ўдзельнікі кангрэсу пабудавалі барыкады і заселі ў цэнтральнай зале, даючы атпор п’яным бальшавікам. Супраць п’яных камуністаў са стрэльбамі нацыянальныя дзеячы прымянілі крэслы. Кангрэс быў разогнаны. Пад спевы жалобнага маршу выводзілі арыштаваны прэзідыум.

 

Салдаты жорстка разагналі Кангрэс, дэлегаты уступілі ім, але ноччу 18 снежня нацыянальныя сілы зыйшліся зноў у дэпо Лібава – Роменскай чыгуначнай дарогі і прынялі пастанову аб стварэнні Выканаўчага камітэта з’езда ва на чале з Тамашам Грыбам. Камітэт наладзіў шлях да пабудовы сваёй дзяржаўнасці.

 

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ ДАКУМЕНТ: зварот сяброў Беларускага Кангрэса да народа, дзе адлюстравана нахабства і акупацыйны парадак бальшавікоў. Зварот напісаны пасля разгона Кангрэса.

С П А Д А Р С Т В А!

У ноч з 17 на 18 снежня адбылося неверагоднае, нявартае званні дэмакратыі выступ безадказных твараў супраць Усебеларускага Кангрэсу. З'езд быў разагнаны багнетамі і прыкладамі таварышаў салдат, якіх прывёў з сабою сам начальнік Менскага гарнізона Крывашэйн у п'яным выглядзе. Крывашэйн прыйшоў са сваімі дакладнымі Рэзаўскім і Рамнёвым. Кангрэс быў разагнаны пасля таго, як была прынятая рэзалюцыя аб тым, што ўся ўлада ў Беларусі павінна перайсці ў рукі Рады Сялянскіх, Салдацкіх і Працоўных Дэпутатаў Беларусаў. Хто мог адважыцца падняць руку на працоўны народ, той народ, які шмат сотняў гадоў пакутаваў, мучыўся пад прыгнётам то аднаго, то іншага заваёўніка, шмат сотняў гадоў падстаўляў сваю спіну пад палку абшарніка? Хто адважыўся падняць узброенае руку на безабаронных выбраннікаў народа?

Хто адважыўся сваім разбойніцкім уварваннем прымусіць удзельнікаў Кангрэсу будаваць у памяшканні Кангрэсу барыкады? Уся рэвалюцыйная дэмакратыя выказалася за самавызначэнне народнасцяў! І вось, спадары, калі наш Беларускі народ са ўсіх канцоў Беларусі памкнуўся ў твары сваіх прадстаўнікоў на Кангрэс, каб сказаць і сваё важкае слова, - яму затыкнулі рот стрэльбамі. Спадары! Дзе жа наша воля, дзе жа наша самавызначэнне? Як змаглі яны арыштаваць нашых выбарных, нашых сябраў Устаноўчага Збору, наш прэзідыўм. Ганьба, - вечная ганьба псэўдасацыялістам! Калі Карнілаў вёў войскі на Петраград, ён гаварыў, што вядзе іх для ўціхамірвання паўсталых, а што сказаў салдатам п'яны Крывашэйн? Ён сказаў салдатам, што яны ідуць разганяць гняздо керенцаў. Спадары! Гэта нахабная хлусня!

Салдаты, прыбылыя для разгону Кангрэса, убачылі перад собою сялянскія сярмягі, і ў шматлікіх з іх уздрыгвалі сэрцы пры выглядзе, як іх меней свядомыя спадары пускалі ў ход прыклады. Спадары! Мы не можам абыйсці маўчаннем такі гвалт, мы не можам пагадзіцца з тым, каб тапталіся ў бруд усё заваёвы рэвалюцыі! Мы гучна заяўляем пратэст супраць здзекі над цэлым народам! Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх удзельнікаў Кангрэсу, арыштаваных рэвалюцыйным камітэтам. Жыве самавызначэнне народнасцяў! Жыве Беларуская Дэмакратычная Рэспубліка! Далоў гвалтаўнікоў! Далоў прыгнятальнікаў!

Сябры Беларускага Кангрэсу.

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ ДАКУМЕНТ: Бальшавіцкая прапаганда аб І Усебеларускім Кангрэсе

"Советская Правда", № 15 от 19.12.1917.

По распоряжению Совета Народных Комиссаров распущен "белорусский съезд". Основной мотив - желание "белорусского съезда" создать в крае сепаратно-параллельную националистическую власть и неподчинение существующей власти Советов. Делегатам съезда предложено в течение 24 час. выехать на свои места. В течение съезда руководители его действовали сепаратно и не стремились найти общий контакт с существующей советской властью.

"Советская Правда", № 17 от 21.12.1917.

Белорусские национальные организации ("Рада" и "Громада") со времени Октябрьской революции приступили к созданию и укреплению чисто националистического движения в среде белорусского местного населения. Потерпевшие поражение в своей открытой политической деятельности буржуазные и соглашательские социалистические партии решили использовать в своих интересах национальные движения, включая в их программу свои лозунги и увлекая трудовые массы с пути социально-экономической классовой борьбы на путь борьбы за "общенародные" националистические интересы. /…/

На этот скользкий путь стали и соглашательские белорусские социалистические группы. На этот путь стал "белорусский съезд", созванный на 4 декабря с. г., а также съезд, созванный на 15 декабря.

Приступая к созыву съезда на 15 декабря с. г., представители белорусских организаций обратились за содействием к комиссару по национальным вопросам тов. Сталину. Не возражая против созыва означенного съезда, тов. Сталин поставил необходимым условием созыва его соглашение по этому вопросу с местными советскими организациями. Организаторы съезда этого условия не выполнили и созвали съезд совершенно самостоятельно. В созыве съезда принимали деятельное участие также и представители правоэсеровских организаций, вызвавшие известных им лиц в качестве делегатов с мест. То же самое проделывали и представители чисто буржуазных элементов, благодаря чему он стал на точку зрения предпочтения общенациональных задач всех классов, задачам классовой борьбы, провозглашенным рабоче-крестьянской революцией. /…/

Усматривая в таком решении съезда явный и открытый поход против Советской власти под влиянием контрреволюционных кадетов и соглашательских организаций, принимая во внимание, что такое решение и всякая попытка проведения его в жизнь может нанести ущерб делу революции на Западном фронте, Совет Народных Комиссаров Западной обл. и фронта постановил:

Так называемый "белорусский съезд" объявить распущенным и принять меры к ликвидации вновь возникающей контрреволюционной авантюры выступивших под маской белорусских националистов, кадетов, соглашателей /.../

Салдаты жорстка разагналі Кангрэс, дэлегаты уступілі ім, але ноччу 18 снежня нацыянальныя сілы зыйшліся зноў у дэпо Лібава – Роменскай чыгуначнай дарогі і прынялі пастанову аб стварэнні Выканаўчага камітэта з’езда ва на чале з Тамашам Грыбам. Камітэт наладзіў шлях да пабудовы сваёй дзяржаўнасці.

ГІСТАРЫЧНЫ ДАКУМЕНТ:

рашэнні І Усебеларускага Кангрэса

РЭЗАЛЮЦЫЯ

Абмеркаваўшы пытанне аб становішчы 1-га Ўсебеларускага Кангрэса і Рады з'езду, Рада на зачыненым сваім паседжанні 18 снежня 1917 года пастанавіла:

1. Лічыць 1-й Усебеларускі Кангрэс гвалтоўна разагнаным.

2. Рада з'езду прызнаць выканаўчым органам кангрэсу, на абавязкі якога ляжыць правядзенне ў жыццё ўсіх рашэнняў і пастаноў з'езду.

3. Папоўніць Раду з'езду дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з'езду ў Раду і падаць права адводу, водгуку і кааптацыі.

4. Абласны камітэт пры Ўсерасійскай Радзе Сялянскіх Дэпутатаў, Маскоўская Выканаўчая Камісія, Вялікая Беларуская Радая, Часовае Краявое Бюро і т. п. арганізацыі неадкладна спыняюць сваё існаванне і перадаюць усе свае справы і прыналежнае ім маёмасць у распараджэнне Рады Кангрэса.

5. Цэнтральная Вайсковая Радая існуе як падпарадкаваны орган Рады З'езду.

6. 2-й Усебеларускі Кангрэс склікаецца ў самы найкароткі тэрмін.

7. У мэтах павелічэння аўтарытэтнасці Рады і пераемнасці прац прэзідыўмам Рады павінен быць прэзідыўм з'езду, папоўнены адным таварышам старшыні і двума сакратарамі.

Протокол:

Заседания общего собрания членов 1-го Всебелорусского съезда в ж-д. депо Либаво-Роменской железной дороги после разгона съезда, утром 18 декабря 1917 года.

Обсудив вопрос о насильственном разгоне съезда, общее собрание постановило:

1. Совет съезда обьявить Временной Краёвой Властью.

2. Принять резолюцию, выработанную Советом съезда в ночь с 17 на 18 декабря 1917 года в здании Национального дома и оглашенную дважды в том же доме на общем заседании 1-го Всебелорусского съезда.

3. Все труды съезда собрать и послать во все волости, советы и другие де мократические организации, на Фронт, а также опубликовать во всех газетах.

С подлинным верно:

Секретарь Исполкома Совета Съезда.

Резолюция

Совета 1-го Всебелорусского съезда, вынесенная на заседании

21 декабря 1917года в г. Минске-Белорусском:

1. Во исполнение постановления 1-го Всебелорусского съезда от 17-18 декабря 1917 года, коим вся власть в Белоруссии временно, впредь до созыва Советом 2-го Всебелорусского съезда (а в случае, ежели таковой не сможет состояться не по вине Совета, то до Учредительного Белорусского собрания) вверяется Совету 1-го Всебелорусского съезда, - Совет на заседании своем от 21 декабря постановил:

а) Признать себя таковой Временной властью.

б) Дополнить свой состав представителями крестьян, рабочих и солдат пропорционально их численности и пропорциональным представительством национальных меньшинств края в лице их социалистических партий.

в) Немедленно выделить из своего состава "Исполнительный Комитет 1-го Всебелорусского съезда" - о чем и довести до сведения центрального правительства России, всех Республик Российской Федерации и граждан Белоруссии.

2. г) Совет обязывает Исполком принять на себя Функции Исполнительной власти в Белоруссии в момент, когда назревают к тому события и будет реальная сила для гарантии существования этой власти.

д) Орган власти должен быть однородно-социалистический: от большевиков до народных социалистов включительно, созданный из среды крестьян, солдат и рабочих или их представителей, стоящих на платформе 1-го Всебелорусского съезда.

е) Название Временной власти: "Правительство Народных Комиссаров".

ж) Временное Правительство Народных Комиссаров в Белоруссии ответственно перед Советом, существует до 2-го Всебелорусского съезда (а в случае, ежели таковой не сможет состояться не по вине Совета, то до Учредительного Белорусского собрания), которому оно дает отчет о своей деятельности и слагает перед ним свои полномочия.

з) Временное Правительство Народных Комиссаров Белоруссии обязывается исполнять все постановления 1-го Всебелорусского съезда и Совета Съезда.

и) Войсковая Рада немедленно принимает все меры к организации белорусской национальной армии на широко демократических началах и по определенному выработанному плану, утвержденному Советом Съезда.

к) Местонахождение Исполкома до объявления власти в настоящее время не подлежит оглашению и устанавливается им самим.

л) Исполкому поручается немедленно заняться белорусизацией Советов на местах".

Зміцер Кісель

 

 

 

"Успаміны пра БНР" (Галоўная старонка)

 

 

 

 

 


ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 66%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Пераменны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
11 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 25.2 км/г, парывы да 43.2 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
13 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 18 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 62%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Пахмурна, вецер Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 66%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100