Наступная тэма рубрыкі Зьміцера Кіселя ў межах кампаніі па ўшанаваньні 90 угодак БНР прысьвечаная аналізу падзеяў, што адбыліся ў 1917 годзе, і іх вынікі.
Паважанае спадарства, 1917 год для Беларусі – гэта год, калі вырашаўся лёс, будучыня нашай нацыі. Мінула з тых часоў ужо 90 год, але вельмі цікава падвесьці вынік і паказаць, што ж даў нам 1917 год...
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Беларусі пачалося фармаванне дэмакратычнай супольнасьці. Стварэньне шэрагу грамадзкіх аб’яднаньняў, пачатак выданьня вялікімі тыражамі беларускамоўных газетаў. На палітычнай арэне з’явіліся выдатныя дзеячы: Вацлаў Ластоўскі, Раман Скірмунт, Фабіян Акінчыц, Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхалоўскі, Аркадзь Смоліч, Павел Аляксюк, Язэп Варонка і іньш.
У сакавіку 1917 года быў створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта. БНК стаў першым уяўленьнем беларускага народнага ўрада. Палітычны сьпэктр Беларусі ў 1917 год быў прадстаўлены адроджанай Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ) пад лідэрствам Аркадзя Смоліча, Каталіцкай дэмакратычнай партыяй (КДП) пад кіраўніцтвам ксёндза Віцэнта Гадлеўскага, Народнай дэмакратычнай партыяй (НДП) - Рамаа Земкевіч, Саюзам незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі (СННБ) на чале з Вацлавам Ластоўскім, Беларуская Партыя Народных Сацыялістаў (БПНС) пад лідэрствам Рамана Скірмунта, Беларускай Народнай Грамадой (БНГ) - Алесь Цвікевіч. Гэта былі партыі Беларусі, якія мелі вельмі значны ўплыў на грамадзян.
У 1917 годзе пачалі выдавацца беларускамоўныя газеты: “Гоман”, “Вольная Беларусь”, “Вольны Голас”, “Беларуская газета” і інш.
У красавіку 1917 года была арганізаваная Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД) пад кіраўніцтвам ксёндза Адама Станкевіча. БХД падтрымала праграму БПНС, а таксама выказала пабудову Беларусі згодна з хрысьціянска-дэмакратычнымі прынцыпамі. Беларуская Хрысьціянска Дэмакратыя дасягне свайго піку ў 20 гады ХХ стагодьдзя. БХД пачала арганізоўвацца яшчэ ў лютым 1917 года, як нацыянальна накіраваная партыя.
8-12 ліпеня 1917 года ў Менску адбываецца другі з’езд беларускіх нацыянальных сілаў. На з’ездзе дэлегаты выступілі за спыненьне дзейнасьці Беларускага нацыянальнага камітэта, што і адбылося. Замест БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (ЦРБА). Узначаліў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый Язэп Лёсік. ЦРБА падкрэсліла асноўныя свае патрабаваньні і ідэі: развіцьцё культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска і незалежнай дзяржавы.
Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух да канца лета 1917 года аб’ядноўваў вакол сябе ўсю беларускую інтэлігенцыю, а таксама самасвядомых беларусаў, да якіх цягнуліся і простыя грамадзяне. Людзі вельмі захапляліся вывучэньнем невядомай раней ім гісторыі, культуры, мовы. Народ імкнуўся да будаўніцтва нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы. Нацыянальныя партыі ў сярэднім налічвалі ад 2.000 да 3.500 сяброў. Напрыклад, Беларуская Сацыялістычная Грамада па некаторых зьвестках налічвала ў верасьні 1917 года каля 8-9 тысяч сяброў, а Беларуская Партыя Народных Сацыялістаў - каля 5 тысячаў сяброў.
25 кастрычніка 1917 года бальшавікі сілаю стрэльбы, насільна захапілі ўладу ў свае рукі. У хуткім часе яны пачалі уводзіць свой бальшавіцкі рэжым, які прынясе на нашую Бацькаўшчыну сьмерць, голад і поўную анархію. Пасля кастрычніка 1917 года камуністы зрабілі спробу падпарадкаваць сябе Беларусь, але нацыянальныя сілы паўсталі супраць. Бальшавікі стваралі сваю мясцовую адміністрацыю: Менскі Савет, Аблвыкамзах, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронта. У сярэдзіне лістапада 1917 года камуністы надзеляць асноўнымі функцыямі Аблвыкамзах, які стане мясцовым урадам бальшавікоў на Беларусі. Аблвыкамзах павядзе антынародную дзейнасць, яго кіраўніцтва не прызнае існавання нашай нацыі, а тым больш права на незалежнасьць і свабоду. Безумоўна, што трымаць такога нацыянальна-вызваленчы рух не мог.
У пачатку лістапада 1917 года для узмацнення сваіх правоў і магчымасьцяў Цэнтральную раду беларускіх арганізацыі перабудоўваюць у Вялікую Беларускую раду (ВБР). ВБР стала моцным кардынацыйным цэнтрам белакага нацыянальнага руху. Старшынём ВБР быў абраны В.Адамовіч. А.Гарун, А.Смоліч, Л. Сівіцкая, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі і інш уваходзілі ў выканаўчы камітэт ВБР. Вялікая Беларуская рада з’яўлялася найвышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларусі.
У 1917 годзе нацыянальна-вызваленчаму руху Беларусі ўдалося стварыць грамадзтва без сваёй дзяржавы! Нацыянальна-вызваленчы рух накіроўваў сваіх дэлегатаў на розныя сусьветныя канфэрэнцыі з асноўнай мэтаю: заявіць аб намаганьні беларусаў на права быць незалежнымі і мець сваю дзяржаву. Безумоўна, дэлегаты не мелі афіцыйнага статусу, але ўся роўна ехалі.
У 1917 годзе беларусы абралі свой шлях – гэта шлях да незалежнасці, шлях да Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зміцер Кісель
"Успаміны пра БНР" (Галоўная старонка)








