2 студзеня 2008 года спаўнілася роўна 90 год як корпус генерала Доўбар-Мусьніцкага пры падтрымцы Вялікай Беларускай Рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР) распачаў баявыя дзеяньні супраць бальшавіцкай навалы на Беларусі ...
Корпус генерала Доўбара-Мусніцкага быў сфарміраваны ў ліпені 1917 года па загадзе Часовага Урада. Ён быў складзены з палякаў і беларусаў. Пасьля бальшавіцкага перавароту 25 кастрычніка 1917 года, корпус адкрыта выступіў супраць бальшавіцкага ўрада на Беларусі. Доўбар-Мусьніцкі падтрымаў нацыянальна-вызваленчы рух, бо бачыў за ім будучыню Беларусі.
Вельмі добрыя адносіны з Доўбарам-Муьсніцкім склаліся ў Вялікай Беларускай Рады, якая была створана ў лістападзе 1917 года. ВБР зьяўлялася каардынацыйным цэнтрам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Выканаўчы камітэт ВБР складаўся з В.Адамовіча (старшыня), Алеся Гаруна, Аркадзя Смоліча (лідэр абноўленай БСГ у 1917 годзе), Леры Сівіцкай (Зоська Верас). Другім кіруючым органам ВБР былі 9 генеральных камісараў, сярод якіх Язэп Варонка, Браніслаў Тарашкевіч, Зьміцер Жылуновіч і інш. Выканаўчы камітэт і камісары разам складалі Малую раду ВБР ці Савет 33. Вялікая Беларуская Рада выступіла за нацыянальнае адраджэнне, пабудову сваёй дзяржаўнасьці.
У добрых зносінах з Мусьніцкім была таксама Цэнтральная беларуская вайсковая рада. У канцы кастрычніка 1917 года нацыянальна настроеныя вайскоўцы правялі з’езд беларускіх афіцэраў і жаўнераў. З’езд прыняў рашэньне аб стварэньні свайго нацыянальнага войска. Тады і была створана Беларуская вайсковая цэнтральная рада (БВЦР), якая узяла на сябе стварэньне беларускага войска. Кіраўніком БВЦР абраны Сымон Рак-Міхайлоўскі, кіраўніком штаба беларускіх войск абраны Кірыян Кандратовіч. Яго памочнікамі былі генерал-маёр Пажарскі, палкоўнік Камароўскі і паруччык Кастусь Езавітаў. БВЦР бачала сваёй асноўнай задачай фарміраваньне войска дзеля абароны нацыі, роднай зямлі і правоў беларускага народа на самавызначэньне і набыцьцё незалежнасьці. У добрых зносінах з Мусьніцкім была таксама Цэнтральная беларуская вайсковая рада. У канцы кастрычніка 1917 года нацыянальна настроеныя вайскоўцы правялі з’езд беларускіх афіцэраў і жаўнераў. З’езд прыняў рашэньне аб стварэньні свайго нацыянальнага войска. Тады і была створана Беларуская вайсковая цэнтральная рада (БВЦР), якая узяла на сябе стварэньне беларускага войска. Кіраўніком БВЦР абраны Сымон Рак-Міхайлоўскі, кіраўніком штаба беларускіх войск абраны Кірыян Кандратовіч. Яго памочнікамі былі генерал-маёр Пажарскі, палкоўнік Камароўскі і паруччык Кастусь Езавітаў. БВЦР бачала сваёй асноўнай задачай фарміраваньне войска дзеля абароны нацыі, роднай зямлі і правоў беларускага народа на самавызначэньне і набыцьцё незалежнасьці.
У канцы сьнежня 1917 года ВБР і БВЦР аб’ядналі свае сілы дзеля хучэйшага фарміраваньня беларускага войска. Шмат салдатаў і афіцэраў былі нездаволеныя парадкамі бальшавікоў, не жадалі выконваць антычалавечыя загады бальшавіцкага вайсковага кіраўніцтва. У сувязі з гэтым яны (нездаволеныя) перахадзілі ў корпус генерала І.І. Доўбара-Мусніцкага. Да канца сьнежня 1917 года на пачатак студзеня 1918 года корпус налічваў да 30 тысяч жаўнераў і афіцэраў.
Разумеючы рэальную пагрозу, якая сыходзіць ад нацыянальна-вызваленчага руху і генерала Мусніцкага, Галоўнакіруючы Заходнім фронтам Аляксандр Мясьнікоў (Мяснікоў даказваў тэорыю, што беларускай нацыі няма, што гэта рускія, але крыху апалячаныя!) прапанаваў генералу перайсьці з корпусам на бок бальшавікоў. Доўбар-Мусніцкі адмовіў.12 студзеня 1918 года вайсковы корпус генерала Доўбар-Мусьніцкага пры падтрымцы Вялікай Беларускай Рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР) распачаў баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў на Беларусі.
У першыя дні корпус захапіў Рагачоў, Жлобін, Бабруйск. Спачатку бальшавікі прасілі мірных перамоў, але бачучы рашучасьць генерала былі вымушаныя пачаць жорсткую мабілізацыю мясцовага насельніцтва ў шэрагі Чырвонай Арміі. Як бальшавікі ў тыя часы вялі мабілізацыю – доўгія гады з вялікім жахам успаміналі тутэйшыя жыхары ...
24 студзеня 1918 года сьцягнуўшы вялікія людскія рэсурсы Чырвоная Армія пачала супраціў жаўнерам генерала Мусніцкага. Вельмі крывавыя баі разгарнуліся каля вёскі Ясень. Там жаўнеры 2-дывізіі корпуса Мусьніцкага некалькі дзён трымалі націск Чырвонай Арміі.
26 студзеня 1918 года бальшавіцкае войска пайшло ў наступленьне. У гэты момант у Менску камуністы арыштоўваюць кіраўніцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, што прывяло да анархіі ў корпусу.
31 студзеня 1918 года жаўнеры Мусьніцкага вымушаныя былі пакінуць Рагачоў ...
У пачатку лютага 1918 года жорсткія баі разгарнуліся пад Жлобінам. 7 лютага 1918 года на вуліцах Жлобіна пачаліся баі паміж савецкімі жаўнерамі і жаўнерамі Мусьніцкага. Трэба адзначыць, што корпус генерала ня маў артылерыі і свайго фуражу, а тым больш не папаўняўся новымі жаўнерамі. Бальшавікі ж амаль кожны тыдзень папаўнялі свае рады цераз жорсткую мабілізацыю, адбіралі ў мясцовага насельніцтва жывёлу, вялі палітыку вайсковага камунізма. Таму, неўзабаве, увечары 7 лютага 1918 года жаўнеры корпуса пакінулі Жлобін.
Баі паміж корпусам генерала І.І. Доўбар-Мусьніцкага і бальшавікамі спыніліся ў сярэдзіне лютага 1918 года. За корпусам застаўся Бабруйск ...
18 лютага 1918 года рэшткі корпуса Доўбар-Мусьніцкага далучыліся да наступаючага вайска кайзера Вільгейма ІІ ...
У ноч з 18 на 19 лютага 1918 года бальшавікі, сабраўшы свае рэчы, уцяклі з Менска. Выканкам Рады І Усебеларускага Кангрэса ўзяў уладу ў свае рукі.
21 лютага 1918 года Выканкам Рады І Усебеларускага Кангрэса зьвярнуўся да насельніцтва беларускай зямлі з І Устаноўчай Граматай. Грамата абвяшчала перадачу ўлады ад Аблвыкамзаха ў рукі Выканкама Рады ...
Так на Беларусь імчала Вясна ...
Зміцер Кісель
"Успаміны пра БНР" (Галоўная старонка)








