10 лютага 2008 года заснавальніку Беларускай Сацыялістычнай Грамады, мастаку, пісьменьніку, дэпутату Рады БНР Карусю Каганцу споўнілася 140 год.
20 траўня 1918 года наведваньня сваіх сябраў жыцьцё Каруся Каганца імгненна абарвалася. Ён назаўжды застаўся грамадзянінам БНР, ён назаўжды застаўся ў Вясне.
Калі Карусю споўнілася 6 год ён, пачапіўшы торбу на плячо, пайшоў у пастушкі і да 11 гадоў прыглядаў за жывёлай. У стужу, у сьпёку, Карусь разам з навакольнай прыродай, і менавіта таму ў яго творчасьці так шмат замалёвак роднай старонкі. Сам род Каганца – гэта старажытны шляхецкі род, але ж як так здалася, што малады шляхцюк даглядае за жывёлай?! Вельмі цяжкі, але гераічны лёс выпаў на іх род. Бацька і бліжэйшыя родзічы Каруся прынялі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага. Пасьля падаўленьня паўстаньня ягоную сям’ю саслалі ў Сібір. Будучы палітык, мастак ужо з дзяцінства, рос у ссылцы, а больш таго, нарадзіўся сасланым. У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засульле каля Стоўбцаў і в. Прымагільле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там праз колькі гадоў памёр бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існаваньня, таму Карусь і падаўся ў пастушкі. Канешне, грошаў ад дагляду за жывёлай ня шмат... Маці, каб выратаваць сям’ю, абралася шлюбам з іншым, і яны ўсё пераехалі пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзьве валокі зямлі.
Карусь вельмі імкнуўся атрымаць веды, таму з дзяцінства займаўся самаадукацыяй, а пасьля вучыўся ў Менскім гарадзкім вучылішчы. У 1890-х г. вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідзтва. У 1893 годзе пачынае літаратурную дзейнасьць. У 1899 годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагільля. Зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён працаваў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Менскім таварыстве дабрачыннасьці, будаваў чыгунку ў Лідзе. Каганец, як мы бачым вельмі, часта зьмяняў месца жыхарства. Гэта выклікана тым, што ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму знайсьці працу было цяжка. У 1890 - пачатак 1900 года публікаваў апрацоўкі народных паданьняў у газэтах "Минский листок" і "Северо-Западный край".
У 1902 годзе разам з Антонам і Янам Луцкевічамі, Алесем Бурбісам, Элаізай Пашкевіч (Цётка), Вацлавам Ластоўскім ствараюць Беларускую Рэвалюцыйную Партыю, якая са сьнежня 1903 года зьмяніла назву на Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Беларуская Сацыялістычная Грамада стала першай беларускай партыяй, якая мела рэяльныя сілы, друкаваныя выданьні “Наша Доля” і “Наша Ніва”. Карусь Каганец быў кіраўніком Рады БСГ. У 1904 годзе ён распрацаваў праект газэты “Палесьсе”. У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 сьнежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласьці. Да 16 траўня 1906 знаходзіўся ў Менскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следзтвам. Па хадатайніцтве сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтага часу ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Праца была розная. Ён рабіў лесьніком на Ігуменшчыне, настаўнікам маляваньня ў Віленскай рамеснай вучäльні. Жыцьцёвы лёс з ім не жартаваў, да і сам Каганец не жартаваў са сваім лёсам і мужна жыў...не здаваўся.
У зьвязку з тым, што "Наша ніва" была выдавецкім органам БСГ, Карусь Каганец друкаваў у ёй свае думкі, роздумы. Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання". Асобным выданьнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк", які карыстаўся вялікай папулярнасьцю. "Модны шляхцюк" быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпэртуару
2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволеньня, зьмешчаны ў Менскую турму. У турме здароўе Каруся Каганца вельмі пагоршылася... Пасьля вызваленьня Каганец пачаў вельмі хутка згараць ад хваробы, але як ён жадаў яшчэ жыць, яшчэ тварыць. У пачатку 1912 года атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцьця.
25 сакавіка 1918 года Трэцяй Устаноўчай Граматай нацыянальныя дзеячы Беларусі, ў тым ліку і Карусь Каганец, абвесьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. К. Каганец быў дэпутатам Рады БНР. Працаваў у розных кірунках асьветы Рады БНР.
20 траўня 1918 года паднаведваньня сваіх сябраў жыцьцё Каруся Каганца імгненна абарвалася. Ён назаўжды застаўся грамадзянінам БНР, ён назаўжды застаўся ў Вясне.
Зміцер Кісель
"Успаміны пра БНР" (Галоўная старонка)







