
Разгледзеўшы вялікую колькасць прафесійный бізнэсмэнаў, што страцілі цікавасць да сваіх блогаў, можна выдзеліць пяць асноўных прычынаў (на іх думку):
1)Маленькая колькасць каментароў, што пакідалі наведвальнікі
2)Недастатковая колькасць падпісчыкаў
3)Адсутнасць павелічэння трафіку на іх асноўны вэб-сайт
4)Складанасць з арыгінальным змесцівам для блога на кожны тыдзень
5)Нявызначанасць сродкаў прасоўвання вырабаў і паслуг праз блог.
Дэніс Уэйкман (Denise Wakeman): Шмат хто з прафесіяналаў проста не ведае як выкарыстоўваць асаблівасці блог-платформы. Таксама, яны не могуць вызначыцца з тым, што пісаць у блогу аб сваім бізнэсе. Такім чынам пасты з'яўляюцца нячастымі, трафік - невялікім, і яны не канвертуюць чытачоў у кліентаў.
Больш чым палова з бізнэс-блогаў была закінутая праз 3 месяцы пасля запуску. Такім чынам зразумела, што бізнэсмэнаў можна навучаць праз тэлеканферэнцыі для іх удасканалення.
Аднак не трэба думаць, што заводзіць блог абавязкова кожнаму хто займаецца камерцыйнай дзейнасцю. Усё залежыць ад сітуацыі. Калі вы будуеце добрыя адносіны з кліентам, і праводзіце пераўтварэнні выкарыстоўваючы традыцыйныя метады - магчыма і не варта адцягваць рэсурсы толькі з-за таго што Блоггінг - гэта новае разумнае слова.
Таксама майце на ўвазе, што вакол вас заўсёды будзе хапаць "экспертаў" што будуць абяцаць паставіць ваш блог за 4 тыдні. Звычайна, усё не так проста.
//www.blogherald.com









Даслаць камэнтар