Луі ле Мюр (Loic Le Meur) – французскі бізнэсмэн, які нядаўна пераехаў з Парыжа ў Сан-Францыска з нагоды запуску яго апошняга відаэ-стартапу Seesmic.com – кажа, што эўрапейскія стартапы ня будуць сур’ёзна ўспрымацца ў Сыліконавай даліне пакуль іх не падрыхтуюць да глябальнага пераезду ў ЗША.
“Вядома, што Сан-Францыска – гэта сусьветны сеціўны цэнтар. І гэта робіць працу на яго тэрыторыі неверагодна лёгкай, асабліва для супрацоўніцтва з іншымі кампаніямі”, - зусім не патрыятычна выказваецца францускі стартапавец.
“Калі вы жадаеце весьці справы і жыць пры гэтым у Эўропе, то тады вам прыйдзеццапапацець… можа я крыху зьмяню агульнае меркаваньне, сказаўшы, што, калі вы ў Эўропе, вы ня будзеце ўспрынятыя сур’ёзна”.
Прыкладна такімі агрумэнтамі Луі ле Мюр у інтэрвью для Guardian's Tech Weekly podcast спрабуе патлумачыць сваё рашэньне перавесьці Seesmic у Амэрыку. Тое інтэрвью, дарэчы, ён даваў знакамітай брытанскай журналістцы і навукоўцу Аляксандры Кратоўскай (Aleks Krotoski), якая мае беларуска-польскія карані.
Недахопы глябальных амбіцый.
Луі ле Мюр падкрэсьлівае цяжкасьць вядзеньня бізнэсу праз Атлянтыку і адсутнасьць глябальных амбіцый сярод вялікай колькасьць неамэрыканскіх кампаній, што прыводзіць да высновы аб занадта вялікай абачлівасьці эўрапескіх грашовых мяшкоў [інвэстараў].
“Вэнчурныя інвэстары ў Эўропе імкнуцца засяродзіцца на прыбытках, у той час як тут [Сыліконавай даліне] “сыліконавыя бізнэсмэны” (VCs) зьвяртаюць больш увагі на агульную падтрымку ўсіх чальцоў галіны. Гэта можа гучаць некалькі надзьмута, але ў тут хаваецца сапраўды моцнае адрозьньне ў падыходах”.
Seesmic падтрымліваюцца некалькімі кампаніямі з Сыліконавай даліны, але яго галоўны інвэстар - вэнчурная група Atomico, заснаваная скандынаўскімі бізнэсоўцамі Нікласам Цэнстромам (Niklas Zennstrom) і Джанусам Фрысам (Janus Friis). Яны, дарэчы, прадалі ў свой час кампанію Skype (са штаб-кватэрай у Лёндане) за $2.6 мільярдаў амэрыканскай eBay. Але скандынаўскі вэктар дагэтуль захоўваецца ў Skype’е, прынамсі, вялізная частка распрацовак вядзецца ў Таліне, блізкасьцю да якога карыстаюцца і беларусы ў лабіраваньні сваіх інтарэсаў. Як прыклад – хуткае зьяўленьне беларускай мовы сярод асноўных у інтэрфейсе праграмы, а таксама магчымая замена выявы сьцяга краіны на нацыянальны.
Барацьба працягваецца
Кампаніі, такія як Last.fm (знакамітая сацыяльная музычная сетка са штаб-кватэрай у Лёндане), была прададзеная амэрыканскім пакупнікам, у той час як іншыя кампаніі, уключаючы YouTube, адзін з эўрапескіх канкурэнтаў якога DailyMotion, хочуць пакончыць з канкурэнтамі па-за межамі Сыліконавай даліны.
Але справа ўжо даходзіць да пытаньня нацыянальнай годнасьці. Ле Мюр, які прымаў удзел у выбарчай кампаніі прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі, кажа, што ён быў абліты брудам пасьля абвешчаньня рашэньня перабрацца на іншы бераг акіяну:
“Я ўвесь час цярпеў шматлікія атакі на мой блог, чым быў шакаваны”.
Што да Беларусі, то пытаньне аб тым, дзе рабіць бізнэс, то бок дзе шукаць грошы пад яго, ня мае альтэрнатыўнага адказу. Бо, як казаў вялікі камбінатар, “Эўропа нам дапаможа”.
Паводле The Gardian.








Даслаць камэнтар