eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Эдуард Акулін і Алесь Камоцкі заспяваюць разам…

16 сакавіка а 18.00 у малой зале к/з Мінск адбудзецца супольны канцэрт паэтаў-бардаў Эдуарда Акуліна і Алеся Камоцкага. Вечарына мяркуе стаць падвойнай прэзентацыяй: альбома Эдуарда Акуліна “Песні Залатой Крывіі” і запланаванага да выхаду ў хуткім часе дыска Алеся Камоцкага.

“Ідэя зрабіць супольны канцэрт прыйшла мне падчас прэзентацыі дыску Эдуарда Акуліна “Песні Залатой Крывіі” (серыя “Беларускі Музычны Архіў”), якая адбылася ў Чырвоным касцёле. Тады многія жадаючыя проста не змаглі патрапіць на канцэрт – не хапіла месца! Працягнуць прэзентацыю стала лагічным выйсцем з сітуацыі. У Эдуарда Акуліна і Алеся Камоцкага  вельмі прыгожыя лірычныя песні. Таму было вырашана зрабіць такі бардаўскі канцэрт, прысвечаны вясне, каханню і жанчынам” – распавядае Віталь Супрановіч пра ідэю канцэрта.
Крыху інфармацыі пра саміх бардаў, іх набыткі і планы.

Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні (1993).
Аўтар кніг паэзіі: "Лес дзённага асвятлення" (1988), "Пяшчота ліўня" (1990), "Крыло анёла" (1995), "Радно"( 2000), "Непрычалены човен" (2003), "Маленькае я — гэта Я..." (пераклад аўстрыйскай пісьменніцы Міры Лобэ), драматычнай містэрыі "На Каляды" (1996), шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай і нямецкай моваў. Барду належаць магнітаальбомы: "Мая Крывія" (1995), "Як яна і я" (2000), дыскі "Напачатку была Песня" (2003), “Песні Залатой Крывіі” (2008).
“Песні залатой Крывіі” аб’ядналі ў сабе два мае папярэднія магнітаальбомы – “Мая Крывія” і “Як яна і я”. Канцэрт стане другім крокам у прэзентацыі новага дыску, і мяне вельмі цешыць, што на ім будзе прадстаўлены і будучы альбом майго сябра Алеся Камоцкага. Я даўно марыў аб супольным музычным праекце з Алесем Камоцкім.

Дагэтуль нашыя творчыя дарогі  перасякаліся толькі зрэдчас, эпізадычна. Хоць мне заўсёды здавалася, што мы з ім вельмі блізкія па песеннай стылістыцы і манеры выканання. Імпрэза, якая адбудзецца 16 сакавіка – гэта адна з шэрагу прэзентацый “Песень залатой Крывіі” запланаваных ў гэтым годзе, і, дарэчы, не толькі ў Мінску. Збіраюся таксама запісаць новы кампакт-дыск яшчэ да канца гэтага года, урэшце парадаваць прыхільнікаў маёй паэзіі выхадам новага зборніка вершаў. Да таго ж, мару  выдаць сёлета  аўтарскую Анталогію перакладаў сучаснай украінскай паэзіі -- “Украінскі майдан”, працы над якой былі аддадзены астатнія два гады жыцця. Як бачыце, планы грандыёзныя. Але з Боскай дапамогаю пастараюся іх выканаць!” – гаворыць Эдуард Акулін пра сваю плытку, канцэрт і бліжэйшыя справы.


Алесь Камоцкі - беларускі паэт, выканаўца ўласных песень. Аўтар кніг : “Спроба ісці па расе” (1997), “Наспадзяванае” (2004), “Край” (фотаальбом) (2005), альбомаў “Першы сшытак” (1986), “Зорка спагады” (1999), “Псалмы і балады” (2000), “Асяніна” (2001), “Дым” (2002), “Дом” (2003), “Дах” (2006). Удзельнічаў у праектах “Як усё ў жыцці” (1998) на творы Уладзіміра Жылкі; “Віно дажджоў” (2002) на творы Уладзіміра Караткевіча; “Паравіны году” (2003); “Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004).


У гэтым месяцы бард плануе выдаць альбом “З бацькоўскай кружэлкі”, праца над якім ужо скончана. Плытка ўлучыць у сябе савецкія хіты другой паловы ХХ ст., ператлумачаныя на беларускую мову. Падрыхтаваны і яшчэ адзін альбом, назва для якога пакуль не прыдумана. Кружэлку складуць песні, што не ўвайшлі ў ранейшыя альбомы Алеся Камоцкага або былі прадстаўленыя ў іншай апрацоўцы.
На пытанне, што чакаць прыхільнікам яго творчасці на канцэрце, бард жартуе: ”Сюрпрызаў не будзе! Трэба шкадаваць нервы і свае, і слухачоў. Над зместам выступу яшчэ буду думаць, але, хутчэй за ўсё, гэта будуць песні з новага альбому – “З бацькоўскай кружэлкі”-- і трохі старых песень.” Пра бліжэйшы час Алесь Камоцкі гаворыць: “У планах – пастарацца нічога не рабіць. Рыхтуюся да новых спраў. Якіх – скажу праз месяц!”    
Атрымаць інфармацыю пра канцэрт і білеты можна па тэлефонах: 7662425, 6490888

Квіткі ад 10 000 да 18 000.

Каса: 3286638 (гарадзкі нумар)

Квіткі – каса к/з Мінск і пераход Я.Коласа



//Дар’я ГАРОШКА

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
4 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
6 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 87%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 30%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
10 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 58%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100