eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Вольскі рыхтуецца абараняць Лукашэнку

30 сакавіка ў Варшаве пройдзе чарговы вялікі канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. Гэта будзе ўжо трэцяе такое шоу. Рацыя дазналася, што на ім будзе і як ставяцца да яго музыкі і крытыкі.

Першы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” прайшоў два гады таму. За некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў беларускія музыкі разам са сваімі калегамі з Польшчы спявалі ў Варшаве польскія песні часоў “Салідарнасці”. Запіс таго канцэрту разыходзіўся ў Беларусі з рук у рукі, відэа і аўдыё можна было знайсці літаральна ў кожнай лакальнай камп’ютэрнай сетцы Мінска. Адна з песень таго канцэрту – “Аўтабіяграфія” у выкананні Лявона Вольскага і Ігара Варашкевіча – стала хітом і атрымала статус лепшай песні году па версіі хіт-парада “Тузін Гітоў”.

У 2007 годзе “Салідарныя з Беларуссю-2” прайшоў 25 сакавіка. Гэта выклікала незадавальненне некаторых музыкаў, якія ў Дзень волі палічылі за лепшае застацца ў Беларусі. Сёлета арганізатары вырашылі не паўтараць сваіх памылак і прызначылі канцэрт на 30 сакавіка. Каардынатар “Салідарных з Беларуссю” Ян Мэнцвэль распавёў Рацыі пра тое, што гледачы ўбачаць сёлета:

- У гэтым годзе будуць і беларускія, і польскія песні пра свабоду. Гэта слоган нашага канцэрту. Сёлета мы не прывязвалі песні да нейкага пэўнага музычнага стылю.

З поўным спісам выступоўцаў, якія будуць спяваць песні пра свабоду, можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце канцэрта. Рацыі сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці будучага шоу. Канферанс даверылі весці Лявону Вольскаму. Ён выступіць у вобразе прыхільніка Лукашэнкі, які будзе абараняць беларускі лад жыцця ў размовах з гасцямі канцэрту:

- Гэта будзе падобна да таго, як я з Пітам Паўлавым у фільме “Музычная партызанка” нясем пургу ідыёцкую. Адрозненне ў тым, што цяпер пургу я буду несці адзін.

Застаецца спадзявацца, што жарты Лявона Вольскага будуць успрынятыя адэкватна і канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” не атрымае з гэтае нагоды хвалю крытыкі. А вось летась гэты канцэрт крытыкавалі не толькі за яго тэматыку – ухіл на стыль рэгі, але і за некаторыя праблемы з фінансаваннем. Сёлета галоўны рэдактар польскага часопіса “Pro_Rock” Марцін Полэц мае намер узяць гэтую справу пад свой журналісцкі кантроль:

- Пакуль мы збіраем інфармацыю пра гэты канцэрт. Мне вельмі цікава, колькі гурты атрымаюць грошай у якасці ганарараў.

Марцін Полэц кажа, што па яго інфармацыі беларускія гурты летась не атрымалі тых грошай, якія ім павінны былі сплаціць. Але каардынатар канцэрту Ян Мэнцвэль заўпэўніў Рацыю, што ніякіх фінансавых праблемаў сёлета не будзе. Паводле яго словаў, польскія музыкі нават адмовіліся ад сваіх ганарараў ад выступу:

- Усе польскія артысты будуць выступаць бясплатна. Ніхто з іх не атрымае ганарар за выступ. На гэта польскія музыкі пагаджаюцца не першы раз. Што тычыцца беларусаў, то я не хачу разгалошваць інфармацыю пра іх узнагароджанне, бо гэта прыватныя справы.

Пра адсутнасць крыўды на арганізатараў праз фінансавыя недарэчнасці сказаў Рацыі і Лявон Вольскі. Ён кажа, што прэтэнзіі ёсць іншыя. У 2007 годзе да беларускіх музыкаў паставіліся, мякка гажучы, не зусім з павагай:

- Напрыклад, Зміцер Вайцюшкевіч мусіў спяваць у дуэце з Kayah песню No woman no cry. Ён вывучыў тэкст, усю дарогу распяваў, рэпетаваў. А калі прыехаў туды, то Kayah сказала, што ні з кім у дуэце спяваць не будзе, і ўсё выканала сама.

Паводле Лявона Вольскага, такія ж самыя праблемы год таму напаткалі Русю і Аляксандра Памідорава. У самаго ж Лявона атрымалася праспяваць толькі адзін куплет з песні “Я нарадзіўся тут”. Пасля таго інцыдэнту беларускія музыкі выказалі арганізатарам сваё незадаволенне, і тыя паабяцалі, што больш такога не паўторыцца.

Аляксей МІНЧОНАК

Радыё Рацыя

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Заходні да Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 50%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
14 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 31%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
13 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
12 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 35%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
9 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 25.2 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
10 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 28.8 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 50%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100