eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Пасол Польшчы: мне трэба некалькі месяцаў, каб гаварыць па-беларуску

Амбасадары замежных краін у Беларусі працягваюць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку. 19 сакавіка на офісе кампаніі БелаПАН разам яе пісалі паслы Польшчы, Балгарыі ды Ізраіля. 

Паслы пішуць дыктоўку

Пасля напісання дыктоўкі амбасадар Польшчы Генрык Літвін, які знаходзіцца ў нашай краіне пакуль толькі 5 месяцаў, у інтэрв’ю Рацыі распавёў аб сваім узроўні валоданні беларускай мовай:

- Пакуль я яшчэ не магу размаўляць па-беларуску, таму што вучобу пачаў толькі як прыехаў у Беларусь. Увогуле я спецыяліст па пытаннях адносінаў з суседзямі Польшчы. Я размаўляю па-руску і па-украінску. Павінен, канешне, гаварыць і па-беларуску.

Генрык Літвін

Наконт таго, колькі часу яшчэ патрэбна для больш дасканалага вывучэння беларускай мовы, амбасадар сказаў:

- Мяркую, што мне патрэбна яшчэ некалькі месяцаў. Таму што асабліва цяжка знайсці шлях паміж рускай, польскай, украінскай мовамі. Разумець дастаткова лёгка, чытаць – таксама, а вось размаўляць карэктна па-беларуску вельмі цяжка, калі прызвычаіўся размаўляць па-руску альбо па-ўкраінску. І, шчыра кажучы, асабліва замінае ўкраінская мова.

Генрык Літвін зацікаўлены не толькі ў самім удзеле ў агульнанацыянальнай дыктоўцы, але і ў якасці напісання:

- Мне цікава не як многа памылак там было - мусіць, шмат, а якія яны былі. Калі я не зрабіў адной і той жа памылкі шмат разоў, гэта было б добра. Калі я пісаў у асноўным у адпаведнасці з асаблівасцямі беларускай мовы, а недзе не паспеў напісаць правільна, гэта яшчэ не так кепска, таму што звычка – страшная рэч.

У сваю чаргу амбасадар Балгарыі Петка Ганчаў сказаў нашаму радыё:

- Гэта ўсё вельмі цікава. На беларускай мове мне прыемна чытаць, хаця я не магу свабодна выказвацца па-беларуску.

Петка Ганчаў

Петка Ганчаў таксама выказаў сваё захапленне прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы і шкадаванне, што яна не мае належнага статусу ў грамадстве.

 

 

 

Зееў Бен-Ар’е

У адрозненне ад сваіх калег надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля Зееў Бен-Ар’е вывучае нашу мову з 2004 года – ад таго часу, як заступіў на пасаду амбасадара ў Беларусі. Ён добра размаўляе па-беларуску і ўдзел у дыктоўцы палічыў сваім абавязкам.

Наталля ЯКАВЕНКА

//Радыё РАЦЫЯ

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 87%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
6 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 30%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
10 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 58%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100