eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Беларускія зоркі праваліліся на “Новай хвалі”

Гюнеш і Пётр Ялфімаў не прайшлі ў паўфінал конкурса “Новай хвалі”. Параза беларусаў, безумоўна, выклікала расчараванне сярод прыхільнікаў. Тым больш што менавіта на гэтых спевакоў, як на самых моцных, рабіліся стаўкі айчыннага шоу-бізнесу. Аднак самі канкурсанты нібыта не засмучаныя.

Прынамсі, дырэктарка Гюнеш Вольга Зінавая сказала Рацыі пра тое, што конкурс ёсць конкурс:

- Пры гэтым ён моцны. Магчыма, Гюнеш проста не задавальняе ці не праходзіць у кантэксце конкурса. У мяне ўвогуле такое ўражанне, што гэта не конкурс Гюнеш. Мы, шчыра кажучы, не аналізавалі паражэнне. Нам прапанавалі паўдзельнічаць – мы паўдзельнічалі. Тое, што Гюнеш не прайшла ў “Новую хвалю”, не выклікала ў нас ніякіх эмоцый. Дый мы і не рыхтаваліся да конкурсу так, каб цяпер кідацца ў істэрыкі і расчараванні. Няма агрэсіі, крыўды. Наконт абраных журы прэтэндэнтаў прысутнічае нотка няўцямнасці, але не больш за тое. Зрэшты, можа і трэба даваць дарогу маладым.

Журы адборачнага тура са 130 праслуханых кандыдатаў выбрала чацвярых беларускіх выканаўцаў: былую тэлевядучую Першага музычнага канала Наталлю Кузьміну, малады гурт “Цвет алоэ”, спевака Габрыэля і саліста гурта “Ван Хельсінг” Івана Вабішчэвіча.

Шчаслівая такім выбарам журы Наталля Кузьміна, тым не менш, была гэтым вельмі здзіўленая:

- Я была ўпэўнена, што пераможа Гюнеш. І калі чацвёрка была агучаная, здзіўлення было шмат. Але так вырашыла журы. Магчыма, гэта звязана з тым, што расійскі шоу-бізнес адрозніваецца ад беларускага нейкім падыходам і бачаннем. У нас ідзе акцэнт на вакальныя дадзеныя, а “Новая хваля” выйшла на ўзровень сусветнага шоу. Арганізатары самі кажуць, што, бывае, чалавек спявае вельмі добра, а ў відэарадзе (журы падчас выступаў глядзяць на манітор) не глядзіцца. Ім бы хацелася бачыць нешта іншае, а можа, і рэпертуар не спадабаўся. Я магу толькі так патлумачыць правал Гюнеш, таму што яе выступ быў вельмі годны.

Дырэктар “Цвет алоэ” Анатоль Чэпікаў наадварот лічыць выступ свайго гурта найбольш яскравым на фоне іншых удзельнікаў, а поспех тлумачыць наступным чынам:

- Мы рабілі на сцэне шоу – тое, што трэба было арганізатарам. Ігар Круты ў апошнім сваім слове перад канкурсантамі сказаў, што вельмі шмат людзей, якія спяваюць, аднак патрэбны не вакалісты, а артысты. Таму беларускія карыфеі і не патрапілі ў спіс кандыдатаў у фінал “Новай хвалі”, паказаўшы добрыя вакальныя дадзеныя, але абсалютна праваліўшы свае конкурсныя нумары.

Роўна праз тры тыдні мы даведаемся, хто з беларускіх выканаўцаў паедзе на “Новую хвалю” і, адпаведна, будзем ведаць, хто з іх найбольш блізкі ў сваім выканаўчым майстэрстве да патрабаванняў сусветнага шоу-бізнесу.

 

//Радыё РАЦЫЯ

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
9 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Заходні да Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 43%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
14 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўночны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 38%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
14 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 14.4 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 36%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
12 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
9 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 46%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
8 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 32.4 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 42%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100